2 траўня 2024, Чацвер, 11:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры чвэрці пакупнікоў на рынку Беластока - з Беларусі

15
Тры чвэрці пакупнікоў на рынку Беластока - з Беларусі

Толькі ў Падляшскім ваяводстве Польшчы беларусы за год выдаткавалі $1 мільярд.

Нягледзячы на тое, што беларускі рубель у канцы 2014 года значна апусціўся да еўра і даляра, а таксама ў сувязі са зменай вясной мытнага заканадаўства ў частцы ўвозу тавараў для асабістага карыстання, беларусы не адмовіліся ад паездак у Польшчу на закупы, піша «Блог Гродна».

За першую палову 2015 на памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве мытнікі зарэгістравалі больш 558 000 чэкаў Tax Free, а за сем месяцаў больш 664 000 на закупы коштам больш за 550 млн злотых. Гэта ўсяго на 4 000 больш, чым за такі ж перыяд 2014 года, але сума закупаў на 25 млн злотых меншая. Для параўнання, у мінулым годзе аформлена звыш 1 230 000 дакументаў Tax Free, а ў 2013 больш за мільён. Пры гэты самымі «даходнымі» сталі пункты пропуску ў Кузніцы і Баброўніках на мяжы з Гарадзенскай вобласцю. Апытанні, якія праводзяцца, ды і лічбы, паказваюць - закупы ў Польшчы ўсё яшчэ больш выгадныя, чым у Беларусі, асабліва з улікам магчымасці атрымаць вяртанне падатку з чэкаў Tax Free, піша torgovyi.com - сайт шопінгу ў Беластоку.

Беларусы вельмі важныя кліенты падляшскіх крам і гандлёвых цэнтраў. На Кавалерыйскім рынку Беластока беларусаў тры чвэрці ад усіх пакупнікоў. У Outlet Białystok на закупы беларусаў прыпадае 15-30% тавараабарачэння, а ў некаторых гандлёвых пунктах горада нашы суайчыннікі складаюць нават палову ўсіх кліентаў.

Аб арыентацыі на кліентаў з Беларусі гаворыць і той факт, што пры прыёме на працу для супрацоўнікаў многіх крам важна разумець расейскую мову. У многіх гандлёвых цэнтрах сталі з'яўляцца апісанні тавараў і акцый на дзвюх мовах. Цяпер для гандлёвых цэнтраў Беластока стандартам сталі наяўнасць паркоўкі для аўтобусаў, пунктаў абмену валют і пункты Tax Free.

Напрыклад, для таго, каб прыцягнуць беларускіх кліентаў, Outlet Białystok у верасні плануе запусціць адмысловы аўтобусны маршрут «Гародня - Беласток».

- Яшчэ год таму асноўнымі закупамі беларусаў былі аксэсуары, электроніка і бытавая тэхніка. З вясны моцна павялічыліся продажы адзення, - адзначае Ганна Ячэўска, дырэктар Outlet Białystok.

Мытная служба прыводзіць статыстыку, беларусы сярод іншага больш за ўсё купляюць электроніку, прадукты, бытавую хімію, будматэрыялы, адзенне і аўтазапчасткі. Апошнім часам у Беластоку адкрываюцца гандлёвыя цэнтры, разлічаныя ў першую чаргу на беларусаў. Outlet Białystok, Outlet Center Białystok, Agata Meble, у кастрычніку адкрыецца галерэя Jurowiecka - інвестары і арандатары новабудоўляў ведаюць, наколькі каштоўнымі кліентамі з'яўляюцца суседзі з усходняй мяжы, якія купляюць у Польшчы ўсё, канстатуе Gazeta Wyborcza. На гэтым зарабляюць і гатэльеры, і ўладальнікі кватэр, бо павялічваецца колькасць прапаноў для арэнды. Прыбытак таксама атрымліваюць беларускія вознікі, якія арганізуюць туры «на закупы».

Мытная служба адзначае, што расце цікавасць да магчымасці электроннага паведамлення ў сістэме Tax Free. У чэрвені гэтага года, больш за 57% чэкаў было праведзена праз гэтую сістэму.

Робэрт Цыбороўскі, эканаміст з Універсітэта Беластока, кажа, што за 2014 беларусы выдаткавалі ў Падляшшы больш за мільярд даляраў, у тым ліку на пражыванне, харчаванне і забавы, а не на закупы. Гэта велізарная фінансавая ін'екцыя для мясцовых кампаній, але, як падкрэсліваюць экспэрты, без беларускага крызісу магло быць лепш. Падляшскае ваяводства мяжуе з Беларуссю з насельніцтвам больш за 9 мільёнаў чалавек, таму дасягнутыя лічбы можна смела падвоіць або патроіць ў плане эканамічнага эфекту, паведамляе TVP Białystok.

І тут вельмі важная роля ўладаў Польшчы, каб прыяць памежнаму руху людзей, павелічэнню тавараабарачэння. Трэба аблегчыць магчымасць трапіць беларусам у Польшчу.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках