26 красавiка 2024, Пятніца, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі «Яндэкс.Коркаў»: Такіх затораў у Менску мы не бачылі больш за год!

Аналітыкі «Яндэкс.Коркаў»: Такіх затораў у Менску мы не бачылі больш за год!
Фота: kp.by

Самы доўгі корак расцягнуўся на пр.Незалежнасці ад МКАД да плошчы Калініна.

- Бачым на прыборах 10 балаў з 10 магчымых, такое ў Менску ўпершыню за апошнія паўтара года! - Такой была першая рэакцыя аналітыкаў «Яндэкс.Коркаў» на просьбу kp.by апісаць сённяшнюю транспартную сітуацыю ў беларускай сталіцы.

Цыклон «Даніэла» ідзе па краіне: сёння беларускім аўтаўладальнікам вельмі не проста. Асаблівыя складанасці ў сталіцы, ужо другі дзень яна стаіць у заторах.

- Але калі ўчора, 11 студзеня ў вячэрнюю гадзіну пік коркі дасягнулі 7 балаў, то сёння з раніцы ўжо 10 максімальных з 10 магчымых, - распавёў аналітык «Яндэкс.Коркаў» Леанід Меднікаў. - Такой высокай адзнакі «Яндэкс» не паказваў ні разу за ўвесь 2015. Рух ускладнены ва ўсім горадзе. Нават на МКАД і загарадных трасах кіроўцы не едуць хутчэй за 60 км/г. А ўжо ў месцах, дзе традыцыйна збіраюцца коркі, сёння рух і зусім на пешаходных хуткасцях. Аўто літаральна паўзуць з хуткасцю 2 км/г па Партызанскім праспекце і Аранскай вуліцы ў паўтаракіламетровым корку перад вуліцай Свярдлова. Так жа жа глуха на вуліцы Маякоўскага. Самы доўгі корак расцягнуўся па праспекце Незалежнасці ад МКАД да вуліцы Калініна - амаль 5 км даўжынёй, якія адымаюць больш за паўгадзіны ў кіроўцаў.

Паводле прагнозаў, снег перастане сыпаць толькі ўначы. А значыць, увесь дзень перамяшчацца па горадзе будзе вельмі складана.

- І яшчэ такі факт: ранішнія 10 балаў сёння трымаліся больш за дзве гадзіны. Звычайна да 10 раніцы ўзровень коркаў у Менску апускаецца да 2 балаў, - распавялі аналітыкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках