17 траўня 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памочнік Лукашэнкі: Пенсійны ўзрост для жанчын трэба павысіць на 5 гадоў

121
Памочнік Лукашэнкі: Пенсійны ўзрост для жанчын трэба павысіць на 5 гадоў
Фота з сайта SOCRENTA.RU

Памочнік Лукашэнкі па эканамічных пытаннях Кірыл Руды мяркуе, што падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын забяспечыць рост УБП Беларусі.

«Існае пяцігадовае адрозненне ва ўзросце пры выхадзе на пенсію мужчын і жанчын было ўведзена ў Беларусі ў 1932 годзе і сёння эканамічна слаба аргументавана», - гаворыцца ў артыкуле Кірыла Рудога, апублікаваным у апошнім выпуску «Белорусского экономического журнала», паведамляе БелаПАН.

Ён канстатуе, што гендэрная роўнасць у пенсійным узросце адзначаецца пераважна ў развітых краінах, а ў краінах, якія развіваюцца па розных прычынах (праз гістарычную інэрцыю, культурныя асаблівасці) захоўваюцца адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі пры выхадзе на пенсію.

У якасці абгрунтавання павышэння для жанчын пенсіённага ўзросту ў Беларусі можна прывесці некалькі аргументаў, мяркуе Руды.

«Па-першае, жаданне працаваць. Цяпер жанчыны, якія дасягнулі пенсіённага ўзросту, жадаюць атрымліваць больш высокі даход і гатовыя дзеля гэтага працаваць. У сярэднім 60% жанчын (і 50% мужчын) працягваюць працаваць цягам яшчэ пяці гадоў пасля наступлення афіцыйнага пенсійнага ўзросту», - канстатуе памочнік Лукашэнкі.

Яшчэ адным аргументам на карысць павышэння пенсіённага ўзросту Руды называе неабходнасць матэрыяльнай падтрымкі жанчын. «Жанчынам неабходна большае матэрыяльнае забеспячэнне для падтрымкі сям'і, а адпаведна, больш працяглая кар'ера. Гэта звязана з тым, што дзеці часцей застаюцца з маці, а колькасць разводаў у Беларусі з'яўляецца вельмі высокай. Акрамя таго, пры больш раннім выхадзе на пенсію ў жанчын знікае эканамічная незалежнасць і ўзнікаюць умовы для эканамічнага гвалту з боку мужчын», - канстатуе Руды.

Павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын таксама дазволіць павялічыць працоўную сілу і агульны ўзровень прадукцыйнасці працы, дадае ён.

«Акрамя таго, гэта дазваляе скараціць дэфіцыт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Выраўноўванне пенсіённага ўзросту з'яўляецца не толькі эканамічна апраўданым, але і сацыяльна справядлівым: у 2014 чаканая працягласць жыцця ў беларускіх жанчын пасля выхаду на пенсію складала больш за 25 гадоў супраць 15,3 гады ў мужчын», - адзначае памочнік Лукашэнкі.

На ягоную думку, паступовае выраўноўванне пенсіённага ўзросту ў Беларусі будзе спрыяць росту УБП больш чым на 1%, пачынаючы з 2019 года.

Раней паведамлялася, што Кірыл Руды таксама прапаноўвае скараціць у Беларусі адпачынак па догляду за дзіцем з 3-х да 2-х гадоў.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках