2 траўня 2024, Чацвер, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседка загінулых у Барысаве: Я перад гэтым двойчы выклікала газаўшчыкоў

18
Суседка загінулых у Барысаве: Я перад гэтым двойчы выклікала газаўшчыкоў
Фота: onliner.by

Газаўшчыкі ў сваю чаргу запэўнівалі, што «няма прычын для турботы».

Увечары 27 студзеня ў Барысаве ад атручвання газам загінула шэсць чалавек - жыхары двух кватэр, размешчаных адна над адной. У ліку загінулых - падлеткі 10 і 17 гадоў.

Праверкай здарэння займаецца Следчы камітэт. На службовых асобаў «Барысаўмежрайгаза» распачатая крымінальная справа за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.

Тым часам суседка, якая жыла над загінулымі, яшчэ напярэдадні трагедыі выклікала газаўшчыкоў, бо адчувала моцны пах газу. У каментары onliner.by Анастасія, маці маленькага дзіцяці, распавяла, што пах газу адчуваўся яшчэ вечарам 26 студзеня, хоць і нязначны.

Але раніцай 27 студзеня жанчына адчула, што з выцяжкі ідзе пах газу, і выклікала спецыялістаў. Жанчына адчувала сябе ад газу дрэнна. Газаўшчыкі прыязджалі двойчы.

«У першы раз я патэлефанавала газаўшчыкам а 7.00, яны прыехалі а 7.45, сказалі, што няма прычын для турботы. Вымералі газааналізатарам, сказалі - так, пахне бутанам, але дозы нязначныя. З'ехалі. Другі раз газаўшчыкі прыехалі а 8:45 - і зноў нічога. Сказалі: вы што, хочаце, каб мы вам цяпер усю кухню раскалупалі? А кухня ў нас дарагая», - распавяла суседка.

Супрацоўнікі ЖЭСа, якія прыйшлі на выклік, паведамілі жанчыне, што гэта пахне бытавая хімія. А ў санстанцыі ёй прапанавалі напісаць пісьмовы зварот, але дадалі, што яны гэтым не займаюцца.

Анастасія думае, што іх выратавала толькі сталае праветрыванне, хоць жанчыну ўсё ж некалькі разоў забірала «хуткая». А ўвечары ў дзверы іх кватэры пастукалі і паведамілі, што ў кватэрах пад імі ўсе памерлі.

Суседзі кажуць, што ў кватэры на другім паверсе загінула цэлая сям'я з чатырох чалавек. Іх знайшлі ў звычайных позах: маці з бацькам глядзелі тэлевізар, дачка сядзела за кампутарам, а хлопчыка знайшлі ў ваннай.

Газаўшчыкоў суседзі не абвінавачваюць: маўляў, тыя рэгулярна ладзяць праверкі. Апошняя была пасля Новага года.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках