29 красавiка 2024, панядзелак, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Віцебска пратэстуюць супраць «газпрамаўскай» царквы

18
Жыхары Віцебска пратэстуюць супраць «газпрамаўскай» царквы

У Віцебску ўвечары 13 кастрычніка прайшла стыхійная акцыя пратэсту, якой улады не змаглі перашкодзіць.

Людзі сабраліся ля будаўнічай пляцоўкі, дзе збіраюцца ставіць Сафійскі сабор. Пакуль гэта яшчэ - сквер Партызанскай славы, паведамляе «Белсат».

«Хай улады, калі ёсць грошы, лепш адновяць Мікалаеўскі сабор або добраўпарадкуюць парк», - кажуць жыхары Віцебска.

Мясцовыя жыхары патрабуюць захаваць парк і не будаваць царкву. У адваротным выпадку віцябляне пагражаюць уладам, што «стануць грудзьмі за ветэранаў-партызан».

«Я лічу, што Віцебску менавіта тут праваслаўны храм не патрэбен, бо ёсць паблізу адзін ля батанічнага саду, ёсць касцёл, царква адвентыстаў. Людзям патрэбен парк, каб дыхаць паветрам, выгульваць сабак. Навошта тут яшчэ адзін тыпавы храм Маскоўскага патрыярхату?», - кажа жыхар горада.

Насуперак думцы гараджан улады не адмаўляюцца ад будоўлі на месцы парку Партызанскай славы Сафійскага сабора. Гэта павінна быць копія сабора ў Полацку, пабудаванага ў 11 стагоддзі.

«Я прыйшла сюды, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю супраць знішчэння выдатнага парка. Я мяркую, што нашаму гораду не стае дрэў. Нам трэба як мага больш зялёных зон, дзе можна было б гуляць з дзецьмі. А таксама ў горадзе няма зон для выгулу сабак - хай бы вылучылі такую ў парку», - кажа жанчына.

Гісторыкі кажуць, што ніхто не ведае, як выглядала царква тысячу гадоў таму. А таксама звяртаюць увагу на недарэчнасць будаўніцтва полацкага сабора ў Віцебску.

Нагадаем, у 2015 годзе стала вядома, што ў Віцебску на грошы «Газпрама» хочуць пабудаваць макет полацкага Сафійскага сабора і дзеля гэтага знішчыць тысячы квадратных метраў садоў і паркаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках