4 траўня 2024, Субота, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мама Домрачавай: Унучка вельмі прыгожая!

29
Мама Домрачавай: Унучка вельмі прыгожая!
ФОТА: INSTAGRAM

Шчаслівая бабуля падзялілася эмоцыямі з журналістамі.

1 кастрычніка ў беларускай спартоўкі, алімпійскай чэмпіёнкі Дар'і Домрачавай і нарвежскага біятланіста Оле-Эйнар Б’ёрндалена нарадзілася дачка - рост 53 см, вага 3650. У радзільню пара прыехала а трэцяй ночы, а раніцай, а 10.20 Дар'я нарадзіла. Цяпер мама і малая пачуваюцца добра.

- Мы сталі бацькамі маленькай дзяўчынкі. Усё прайшло добра, - падзяліўся сваімі эмоцыямі з нарвежскім выданнем VG sporten Б'ёрндален, - Яна нарадзілася а 10:20 раніцы. Мы вельмі шчаслівыя і ганарымся!

Мама Дар'і Домрачавай Ларыса распавяла kp.by, што абавязкова наведае дачку і ўнучку.

- Яны вельмі шчаслівыя, цяпер адпачываюць. На каго падобная дзяўчынка? Ха! Не ведаю, але яны кажуць, што яна вельмі прыгожая!

Нараджала Домрачава ў 6-м радзільным доме Менска, у палаце падвышанай камфортнасці.

Нагадаем, у красавіку 2016 года стала вядома, што пара чакае дзіця. Затым Оле і Дар'я згулялі ў Нарвегіі вяселле. Нараджаць Домрачава прыехала ў Менск. Спачатку для нараджэння першынца яна выбрала 5 радзільню сталіцы, аднак пазней высветлілася, што спартоўка будзе нараджаць у 6 радзільні горада.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках