4 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начальнік менскай міліцыі Барсукоў выдаў таямніцу і падставіў суды

12
Начальнік менскай міліцыі Барсукоў выдаў таямніцу і падставіў суды
ФОТА: NEWSBY.ORG

Пешыя міліцэйскія патрулі ў Менску абсталяваныя відэарэгістратарамі.

Пра гэта паведаміў начальнік сталічнай міліцыі Аляксандр Барсукоў у інтэрв'ю газеце «Мінскі кур'ер».

Пакуль не ўсе патрулі, але «абсталёўваюць планамерна».

«Працэс здымкі сам па сабе выцвярэжвае не ў меру разгарачаных правапарушальнікаў. А відэазапіс дазваляе зрабіць адназначную выснову не толькі аб паводзінах апанента, але і аб правамернасці прымянення да яго фізічнай сілы або спецсродкаў», - распавёў генерал.

Вось толькі ў судах супраць актывістаў у міліцыянтаў чамусьці не патрабуюць паказаць запісы з відэарэгістратара і тым самым давесці, што той ці іншы крытык улады, сапраўды, паводзіў сябе агрэсіўна, нецэнзурна лаяўся, аказваў супраціў супрацоўнікам міліцыі і гэтак далей. У судах чамусьці аказваецца дастаткова вусных сведчанняў міліцыянтаў, якія, як ужо не раз высвятлялася, з'яўляюцца проста ілжывым сведчаннем, піша «Беларускі партызан».

Што ж тычыцца праславутых "варанкоў", то тут тэхнічныя навіны менская міліцыя адпрэчыла. «Гісторыя паказала, што лепш, чым «УАЗ», аўтамабіля для нас няма. Ужо з гэтага года завод-вытворца пастаўляе ўдасканаленыя мадэлі з бяспечнымі адсекамі для затрыманых», - паведаміў генерал Барсукоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках