2 траўня 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска прайшла крэатыўная акцыя супраць дзяржаўных пабораў

12

Актывісты заклікалі беларусаў не карміць хлуслівых чыноўнікаў з сваёй кішэні.

Мноства плакатаў і білбордаў ва ўсёй краіне агітуюць беларусаў плаціць падаткі, якія, нібыта, ідуць на паляпшэнне жыцця звычайных грамадзянаў, развіццё інфраструктуры і экалогіі. Аднак любы разумны чалавек разумее, што гэта – нахабная хлусня, піша сайт revbel.org.

Бо з кожным годам падаткі і паборы з боку дзяржавы растуць, а для простых людзей нічога не мяняецца (досыць зірнуць на жабрацкія заробкі лекараў, настаўнікаў, выхавальнікаў дзіцячых садкоў і г. д.).

У той час як узровень беспрацоўя ў краіне павялічваецца проста на вачах і ўся эканоміка знаходзіцца на краі бездані, нашыя грошы з выплаты падаткаў ідуць на будаўніцтва лецішчаў чыноўнікам, заробкі мянтам і правядзенне рознага роду паказушных мерапрыемстваў.

«Мы заклікаем не карміць хлуслівых багачоў са сваёй кішэні і не плаціць падаткі!» – напісалі арганізатары акцыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках