2 траўня 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Магілёва пасяліліся бабры

8
У цэнтры Магілёва пасяліліся бабры

Жывёлы павалілі з дзясятак дрэваў наўпрост у цэнтры горада ля невялікай ракі Дубравенкі.

Паводле словаў жыхароў прыватнага сектара, яны самі неаднаразова бачылі баброў ля вады. Звычайна такая сустрэча адбываецца рана раніцай ці позна ўвечары. Каб выключыць няшчасныя выпадкі, камунальнікі вымушаныя зразаць падточаныя дрэвы і звазіць іх на перапрацоўку, гаворыцца ў сюжэце на БТ.

Нямала дрэваў падпілавалі бабры і на Дняпры. У Таварыстве паляўнічых і рыбаловаў папярэдзілі: паляваць на баброў у межах горада нельга, толькі адлоўліваць. Чым у найбліжэйшы час і зоймуцца спецыялісты.

Паводле звестак Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, колькасць баброў толькі ў Магілёўскай вобласці складае больш за 4 500 асобінаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках