2 траўня 2024, Чацвер, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхароў Баранавічаў павіншавалі з Днём правоў чалавека

1

Актывісты раздавалі мінакам праваабарончую літаратуру і асобнікі Дэкларацыі правоў чалавека.

Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты правялі акцыю, прымеркаваную да прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, перадае «Радыё Свабода».

Падчас акцыі мінакоў на вуліцах віншавалі з Днём правоў чалавека і раздавалі праваабарончую літаратуру, асобнікі Дэкларацыі правоў чалавека.

Як распавёў баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык, акцыя прайшла пад лозунгам «За нашыя і вашыя правы»:

«Нагадалі грамадзянам аб правах чалавека і аб тым, што 10 снежня была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Падчас акцыі адказвалі на пытанні грамадзян, раздавалі ім асобнікі «Народнай волі» з праваабарончым буклетам і Дэкларацыю правоў чалавека. Казалі, што да выканання напісанага ў Дэкларацыі павінны імкнуцца ўсе дзяржавы. Нагадалі і аб наяўнасці ў нашай краіне смяротнага пакарання, распавялі аб апошніх пакараннях смерцю».

Актывіст Аляксандр Швед мяркуе, што пытанне правоў чалавека «застаецца вострым» у Беларусі:

«У нас у Беларусі правоў катастрафічна не стае. Таму, гэты дзень, нягледзячы на надвор'е мы адзначылі раздачай асобнікаў спэцвыпуску «Народнай Волі» i «Новага Часу». Было вельмі прыемна бачыць тых, хто разумее, што правы ў нас ёсць, але, на жаль, яны парушаюцца уладай, якая існуе цяпер у Беларусі».

Швед распавёў, што раздаючы праваабарончую літаратуру, ён абышоў разам з Рыгорам Грыкам і Аляксандрам Вайцешыкам рынкі і вакзалы, а таксама галоўную плошчу Баранавічаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках