29 красавiка 2024, панядзелак, 4:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Шандаровіч: Тыраны не мяняюцца — мяняецца тактыка

5
Віктар Шандаровіч: Тыраны не мяняюцца — мяняецца тактыка
ВІКТАР ШАНДАРОВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Пуцін і Лукашэнка будуць круціцца, як вужы на патэльні, але не прызнаюцца, што трон пад імі хістаецца.

Вядомы расейскі пісьменнік і журналіст Віктар Шандаровіч у інтэрв'ю на «Эхо Москвы» параўнаў Пуціна з Лукашэнкам і патлумачыў, чаму тыраны не мяняюцца.

Між іншым, Шандаровіч адзначыў, што грамадскі ціск можа ўплываць на ўладу, аднак ніводны тыран гэтага не прызнае.

«Яно працуе, працуе, так ці інакш. Іншая справа, што Пуцін ніколі не прызнае, што нешта зроблена пад ціскам грамадскасці. Вядома, не. Ён дыстанцуецца, як заўсёды, потым выйдзе ва ўсім белым і будзе змагацца з перагібамі. Як рабілі ўсе тыраны. Ад Цэзара вядомая гэткая тэхналогія: падзяляць і панаваць... Калі палічыць патрэбным. Калі спатрэбіцца лібералізацыя, ілюзія лібералізацыі.

Ён спрабуе з 2014 года, але зусім стаць графам Монтэ-Крыста не атрымалася, ніякага «расейскага свету» няма. Ніякага Данбаса няма, ніякай дарогі да Крыма няма. Усё гэта лопнула. Але пры гэтым санкцыі значыць, эканоміка ў дупе, з Захадам так ці інакш трэба неяк дамаўляцца.

Але цяпер моцнае шанцаванне зноў знешнепалітычнае. Еўропа зусім расколатая і гэтак далей. І не выключана, што ён мае падставы думаць, што ён праскочыць. Так, на гэты выпадак паказаць, што ён не звер, што з ім можна дамаўляцца.

Лукашэнка гуляе яшчэ даўжэй, чым Пуцін. 22 гады гуляе. То ён тыран, то ён раптам адпусціць усіх, то ён закруціць, то адкруціць. То ён быў апошні тыран Еўропы, то пасля 2014 года ён кажа: хто-хто апошні тыран Еўропы. Раптам ужо з ім размаўляюць. Ён адпусціў палітвязняў. Той жа самы Лукашэнка... Але ў сваіх тактычных інтарэсах туды-сюды.

Яны не мяняюцца. Мяняецца тактыка.

...Грамадства дэградуе, зразумела. Пад тыранам грамадства дэградуе, што мы назіраем ва ўсякім грамадстве, якое сядзіць доўгі час пад тыранамі. Дэградуе вельмі небяспечна. І самы вялікі жах наш сёння заключаецца ў тым, што ніякіх рацыянальных падставаў для мірнага не турбулентнага, я хацеў сказаць крывавага, выхаду з гэтай сітуацыі проста няма. Таму што мы не ўспомнім гісторый, каб з аўтарытарных, таталітарных, закаркаваных агрэсіўных рэжымаў выходзілі мірным спосабам».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках