28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Менску з вялікім сольным канцэртам

1
Зміцер Вайцюшкевіч выступіць у Менску з вялікім сольным канцэртам
ЗМІЦЕР ВАЙЦЮШКЕВІЧ
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Канцэрт вядомага беларускага музыкі адбудзецца ў сталічнай КЗ «Анлант» 8 студзеня.

Спявак Зміцер Вайцюшкевіч у суправаджэнні WZ-orkiestra 8 студзеня выступіць з вялікім сольным канцэртам у менскім КЗ «Атлант», паведамляе «Радыё Свабода».

У межах сольнага канцэрту могуць прагучаць, сярод іншых, перакладзеныя на беларускую песні чэшскага барда Яраміра Нагавіцы з альбома «Камета» - дыск выйшаў у канцы 2015 года, але так і не быў шырока прэзентаваны ў Менску, так як выступы Вайцюшкевіча забараняліся. Прэзентацыя была немасштабная і закрытая. Тым не менш у канцы лета Вайцюшкевіч выступіў з невялікім канцэртам у менскай школе.

Разам з тым у Менску дазволілі канцэрт праекта «Народны альбом», у якім сярод іншых возьме ўдзел Вайцюшкевіч. Там жа выступіць Лявон Вольскі, якому яшчэ нядаўна не давалі магчымасці праводзіць маштабныя сольныя канцэрты. У канцы кастрычніка ў Гомелі выступіў гурт Сяргея Міхалка Brutto, перад Новым годам у Менску Міхалок дасць канцэрт з гуртом «Ляпіс-98».

Такім чынам, засталося толькі два выканаўцы з «чорных спісаў», якім не даюць дазволаў на канцэрты ў Беларусі: рэпер Vinsent і гурт Dzieciuki.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках