28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае Украіну цягам 25 гадоў

Анджэй Дуда: Польшча падтрымлівае Украіну цягам 25 гадоў
ПЯТРО ПАРАШЭНКА І АНДЖЭЙ ДУДА
ФОТА: KRZYSZTOF SITKOWSKI/KPRP

У Варшаве адбылася сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Украіны з нагоды 25-годдзя прызнання Польшчай незалежнасці Украіны.

2 снежня ў Варшаве адбылася сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Украіны Анджэя Дуды і Пятра Парашэнкі. «Цягам 25 гадоў Польшча падтрымлівае Украіну ў яе імкненні да дэмакратыі і свабоды», - сказаў кіраўнік Польшчы на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы са сваім украінскім калегам, паведамляе «Радыё Польшча».

Ён адзначыў, што Польшча рабіла гэта і 25 гадоў таму, калі Украіна абвясціла сваю незалежнасць, і працягвае рабіць гэта цяпер. Анджэй Дуда нагадаў таксама пра парушэнне міжнароднага заканадаўства дзеяннямі Расеі ў дачыненні да Украіны.

«Цяпер Польшча ўвесь час становіцца на бок Украіны. Мы ўвесь час падтрымліваем Украіну, сёння, на жаль, і ў барацьбе за суверэннасць і захаванне тэрытарыяльнай цэласнасці. На жаль, частка тэрыторыі Украіны была незаконна, з парушэннем міжнароднага заканадаўства, акупаваная Расеяй. Польшча ніколі з гэтым не пагодзіцца», - сказаў польскі прэзідэнт.

Прэзідэнт Польшчы адзначыў, што парушэнне суверэннасці Украіны – гэта драматычны прэцэдэнт, з якім еўрапейская супольнасць не можа пагадзіцца. Ён падкрэсліў, што пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і падзення «жалезнай заслоны» зноў адбываецца падзел Еўропы на сферы ўплыву.

Кіраўніка Польшчы і Украіны сустрэліся ў Варшаве 2 снежня з нагоды 25-й гадавіны прызнання Польшчай незалежнасці Украіны. 2 снежня 1991 года Польшча стала першай краінай, якая прызнала незалежнасць Украіны.

Фота: Krzysztof Sitkowski/KPRP
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках