26 красавiка 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель пераабраная кіраўніцай ХДУ

Мэркель пераабраная кіраўніцай ХДУ
АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: GETTY IMAGES

За кандыдатуру канцлеркі Нямеччыны прагаласавалі 89,5% дэлегатаў партыйнага з'езда ў Эсэне.

Ангела Мэркель кіруе партыяй амаль 17 гадоў. Раней яна заявіла аб намеры ў 2017 годзе зноў вылучыць сваю кандыдатуру на пасаду канцлера Нямеччыны, перадае ВВС.

Ёй давядзецца змагацца з ростам папулярнасці партыі еўраскептыкаў «Альтэрнатыва для Нямеччыны», якая здолела перавабіць сабе галасы прыхільнікаў іншых партый.

На вераснёўскіх выбарах у рэгіянальны парламент Бэрліна партыя ХДУ пацярпела самую сур'ёзную паразу за апошнія 26 гадоў, набраўшы 17,6% галасоў.

Мэркель ўзяла на сябе адказнасць за паразу партыі, адным з чыннікаў якой, з ейных слоў, стала палітыка «адчыненых дзвярэй» у дачыненні да мігрантаў.

«Калі б я магла, я б павярнула час назад - на шмат, шмат гадоў», - заявіла Мэркель, выказаўшы шкадаванне, што ва ўрада не было больш часу, каб падрыхтавацца да наплыву мігрантаў у Еўропе.

Шмат хто з назіральнікаў уважае вынікі рэгіянальных выбараў за важны індыкатар настрояў у Нямеччыне напярэдадні выбараў у бундэстаг 2017 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках