1 траўня 2024, Серада, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсувязі прызнала блакаванне Tor у Беларусі

27
Мінсувязі прызнала блакаванне Tor у Беларусі

Чыноўнікі выступілі з каментаром з нагоды блакавання праграмы.

Інфармагенцтву БелТА ў Мінсувязі заявілі, што не абмяжоўваецца ананімны доступ у інтэрнэт, а наведванне забароненых сайтаў.

Чыноўнікі Мінсувязі нагадваюць, што пастаўшчыкі інтэрнэт-паслуг абавязаныя абмяжоўваць доступ да рэсурсаў, якія змяшчаюць забароненую інфармацыю. А разнастайныя проксі-сэрверы, ананімныя сеткі кшталту Tor і іншых дазваляюць карыстальнікам па-ранейшаму атрымліваць доступ да заблакаваных інтэрнэт-рэсурсаў. Таму згодна з беларускім законам, такія інструменты таксама трэба блакаваць.

«У гэтым выпадку не пераследуецца мэта забараніць ананімны доступ карыстальнікаў у інтэрнэт. Задачай з'яўляецца абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў, якія змяшчаюць інфармацыю, распаўсюджванне якой забароненае. Доступ да гэтых сайтаў абмежаваны ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі», — заявілі чыноўнікі Мінсувязі.

У міністэрстве адзначаюць, што такія падыходы выкарыстоўваюцца ў многіх краінах свету.

Як паведамляў charter97.org, праблемы з блакаваннем Tor пачаліся ў пачатку снежня. У выніку колькасць беларускіх карыстальнікаў праграмы скарацілася ўжо ўдвая.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках