1 траўня 2024, Серада, 11:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі добраахвотнік атрымаў ва Украіне памятны медаль і падвышэнне ў рангу

5

Герою Плошчы Аляксандру Малчанаву ўручылі медаль «За звитягу».

Былы вязень Плошчы, барысавец Аляксандр Малчанаў, які знаходзіцца ва Украіне ў зоне АТА, паведаміў, што яму ўручылі медаль «За звитягу».

«Гэта медаль у гонар свята. Я цяпер знаходжуся на аўдзееўскай прамзоне. Мы тут выконваем невялікія баявыя задачы. Сёння ў дзень свята ўзброеных сіл Украіны павіншавалі, мяне павысілі ў рангу. І ўручылі такі памятны медаль. Прыехала камандаванне батальёна, павіншавалі», - сказаў Аляксандр Малчанаў «Радыё Свабода»..

ФОТА: FACEBOOK.COM

- А які цяпер у цябе ранг?

- Старшы жаўнер. Вельмі прыемна, што хтосьці якім-небудзь чынам ацэньвае тое, што я тут раблю. Я цяпер трапіў у адную з самых гарачых кропак - Авдзееўскую прамзону. Выконваем, што ад нас патрабуецца, стараемся.

- Якая там сітуацыя?

- Актыўна ідуць баі, практычна штодня. Фактычна, штодня чуеш свіст куль над сабой. Натуральна працуюць гранатамётнымі стрэламі. Ну, гэта працоўныя моманты. Да гэтага тут усе звыклі. Ну і мы, вядома, адказваем узаемнасцю.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках