5 траўня 2024, Нядзеля, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дварковіч: Чакаем ад Беларусі аплаты за газ

31
Дварковіч: Чакаем ад Беларусі аплаты за газ
Аркадзь Дварковіч

Расея па-ранейшаму чакае, каб Беларусь выплаціла запазычанасць на $340 мільёнаў.

Пра гэта журналістам заявіў віцэ-прэм'ер Расейскай Федэрацыі Аркадзь Дварковіч. «Яны накіравалі (прапановы), абмяркоўваем яшчэ. Чакаем аплаты», - перадае ТАСС словы расейскага чыноўніка.

Спрэчкі аб коштах пастаўкі расейскага газу цягнуцца з пачатку года. Расея намагае на аплаце ў 132 даляры за 1000 кубаметраў, як прапісана ў дамове. Беларусь жа аплачвае коштам, які ўважае за справядлівы - блізу 70 даляраў за 1000 кубаметраў. Паводле апошніх расейскім падлікаў, запазычанасць Беларусі склала блізу 340 млн даляраў.

29 лістапада намеснік міністра энэргетыкі Расеі Кірыл Маладцоў казаў, што Расея і Беларусь імкнуцца ўрэгуляваць спрэчку ў пастаўках газу і нафты да сярэдзіны снежня. Ён паведаміў, што графік паставак нафты на першы квартал павінен з'явіцца да 15 снежня.

Дарэчы, сам Дварковіч некалькі тыдняў таму паведаміў, што аплата за пастаўкі газу павінна быць звязаная з падпісаннем шэрагу пагадненняў і прайсці праз працэдуру паседжання расейскага ўрада.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках