28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі патрабуюць перамоў з Лукашэнкам

29
Прадпрымальнікі патрабуюць перамоў з Лукашэнкам
ФОТА: SPRING96.ORG

У выніку форуму прадпрымальнікаў у Менску прынятая рэзалюцыя.

Індывідуальныя прадпрымальнікі патрабуюць перамоў з беларускім дыктатарам "для аб'ектыўнай ацэнкі сітуацыі і выпрацоўкі канструктыўных шляхоў яе развязання". Пра гэта сказана ў рэзалюцыі, прынятай 1 лютага ў выніку форуму прадпрымальнікаў у Менску, паведамляе БелаПАН.

Арганізатарам форуму выступіла рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Перспектыва". Запрашэнне на сустрэчу з ІП было накіравана персанальна Аляксандру Лукашэнку, які сёння знаходзіцца ў Сочы.

Удзельнікі форуму чарговы раз запатрабавалі неадкладнага скасавання ўказу №222 ад 16 траўня 2014 года "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі ды іншымі фізічнымі асобамі". Замест яго ІП прапануюць вярнуць дзеянне ўказа №285 ад 18 чэрвеня 2005 года "Аб некаторых захадах для рэгулявання прадпрымальніцкай дзейнасці", які, на іх думку, быў "свайго кшталту патэнтам на раздробны гандаль, пільнаваўся прынцыпу максімальнага спрашчэння вядзення бізнэсу для ІП".

Прадпрымальнікі таксама патрабуюць скасавання пунктаў указу №48 "Аб захадах для забеспячэння дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў" у частцы адміністрацыйнай адказнасці ІП за парушэнне патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза і Еўразійскага эканамічнага саюза.

Акрамя таго, удзельнікі форуму запатрабавалі ўключыць прадстаўнікоў "Перспектывы" ў Раду развіцця прадпрымальніцтва пры Лукашэнку і грамадска-кансультацыйныя рады пры міністэрствах у якасці сталых чальцоў "для кантролю за нарматыўнай творчасцю улад, што закранае інтарэсы ІП".

У рэзалюцыі таксама гаворыцца пра намер пачаць збор 50 тысяч подпісаў для ўнясення ў "парламент" праекта закона аб прадпрымальніцтве, які прадстаўнікі малога бізнэсу мерацца самі распрацаваць.

Акрамя таго, удзельнікі форуму абвясцілі пра свой намер правесці 15 лютага ў Менску мітынг, заяўка на які, як паведаміў сёння на форуме старшыня "Перспектывы" Анатоль Шумчанка, ужо пададзеная ў Меінгарвыканкам.

У канцы форуму арганізатары абвясцілі, што ў ім узялі ўдзел тры тысячы ІП з 41 горада.

Наступны форум прадпрымальнікаў запланаваны на 29 лютага.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках