7 траўня 2024, aўторак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці будуць беларусы даносіць за грошы?

11
Ці будуць беларусы даносіць за грошы?

Няма гарантыі, што таго, хто «здаў» за грошы хабарніка, не прыцягнуць да адказнасці за ўдзел у карупцыі.

Юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя», ці дапамогуць грашовыя ўзнагароды за паведамленне аб фактах карупцыі знізіць рост карупцыі.

Нагадаем, пастанова ўрада №101, якая была прынятая Саветам Міністраў Беларусі 5 лютага, прадугледжвае ўзнагароду за інфармацыю пра карупцыю. Калі гаворка ідзе пра цяжкае ці асабліва цяжкае злачынства, сума выплат складзе да 50 базавых велічынь, за менш цяжкае - да 30 базавых (базавая велічыня цяпер складае 210 тысяч рублёў).

«Я скептычна стаўлюся да такога новаўвядзення. Як правіла, карупцыйныя злачынствы хаваюцца. Ніхто адкрыта не будзе крычаць, што ўчора ён даў хабар, альбо заяўляць, што сам ўзяў. Мяркую, што ў нейкай ступені ініцыятыва можа павысіць раскрывальнасць злачынстваў, але гэта не метад барацьбы з карупцыяй. Звычайна такія злачынствы звязаны з неналежным выкананнем службовых абавязкаў, выкарыстаннем іх у сваіх асабістых мэтах, развязаннем якіх-небудзь пытанняў, на якіх завязаныя пэўныя грошы ці сур'ёзныя правы контрагентаў, якія ўдзельнічаюць ва ўгодах. Таму перш за ўсё неабходна адкрытасць і галоснасць. Вось гэта будзе садзейнічаць зніжэнню карупцыйных злачынстваў», - упэўнены Гары Паганяйла.

Некаторыя ўжо выказваюць меркаванне, што новая ініцыятыва - гэта заклік грамадзян даносіць за ўзнагароджанне. Ці можа здарыцца, што вырасце колькасць даносаў і паклёпаў?

«Не без гэтага, хоць, думаю, у аператыўнікаў і так ёсць «свае людзі», якія даюць ім пэўную неабходную інфармацыю пра тыя ці іншыя факты карупцыі», - кажа юрыст.

На ягоную думку хтосьці з беларусаў можа адгукнуцца на заклік здаваць хабарнікаў, аднак гэта будзе нязначная колькасць даносаў.

«Даносы - не рыса характару беларускага народа, таму наўрад ці ідэя будзе мець значны эфект. А вось сама такая сістэма - яна разбэшчвае. Улады наважылі чакаць цуду з нябёсаў, калі хтосьці данясе на суседа, што той мае дарагую каўбасу ў лядоўні, і праблема карупцыі будзе развязаная. За дробяззю можа згубіцца сама праблема. Калі ж чыноўнік сістэматычна бярэ хабар або размяркоўвае дзяржаўныя грошы не належным чынам, то яго падначаленыя могуць заўважыць гэтыя факты. Але сістэма размеркавання хабараў, якія ў тым ліку нясуць і высокім чыноўнікам, як раз і прадугледжвае замоўчванне фактаў. Нават калі хто і будзе здагадвацца аб карупцыйных схемах, ён лепш прамаўчыць. Бо няма гарантыі, што і яго не змогуць прыцягнуць да адказнасці ўслед за тым, каго ён «здаў», - мяркуе Гары Паганяйла.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках