26 красавiка 2024, Пятніца, 6:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Los Angeles Times: Як прымусіць Пуціна сысці з Сірыі

2
Los Angeles Times: Як прымусіць Пуціна сысці з Сірыі
Фота: Reuters

ЗША павінны разам з хаўруснікамі стварыць у Сірыі «бяспечны раён» для сунітаў і даць ім магчымасць узначаліць барацьбу з ІД і Асадам.

«Характар расейскіх удараў дае зразумець, што Пуцін не толькі імкнецца ўзмацніць уплыў Асада перад перамовамі», - сцвярджае ў Los Angeles Times (пераклад - Inopressa) аналітык з Вашынгтонскага інстытута блізкаўсходняй палітыкі Дэніс Рос, які займаў кіроўныя пасады ў адміністрацыі Буша-малодшага, Клінтана і Абамы. - «Пуцін імкнецца прадэманстраваць, што Расея, а не Амерыка - галоўны палітычны аўтарытэт у блізкаўсходнім рэгіёне і, усё часцей, у іншых месцах. Ён не пакідае сумневаў, што ягоны прыярытэт - выкарыстоўваць сірыйскі канфлікт у сваіх мэтах, а не пракласці дарогу да заканчэння вайны. Вядома, калі б расейскія выдаткі ўзраслі, Пуцін, магчыма, пачаў бы шукаць выйсце з сітуацыі. Але пакуль ён перакананы, што мы ні наўпрост, ні ўскосна не дамо сірыйскай апазіцыі такую зброю, якая прывяла б да істотнага ўзрастанні расейскіх вайсковых выдаткаў».

«Калі пакінуць у баку прадаўжэнне сірыйскай вайны, Пуцін таксама перашкаджае нам дамагчыся іншай мэты – ізаляваць «Ісламскую дзяржаву» і даць сунітам магчымасць узначаліць барацьбу супраць яго», - піша Рос.

«Калі мы хочам, каб суніты далучыліся да барацьбы з «Ісламскай дзяржавай», пара даць зразумець расейцам: калі яны не прымусяць Асада і «Хізбалу» спыніць агонь i не адкрыюць гуманітарныя калідоры, у нас не застанецца выбару, акрамя як супольна з партнёрамі стварыць у Сірыі бяспечны раён - для мігрантаў і арганізацыі сірыйскай апазіцыі», - мяркуе Рос.

«Стварэнне бяспечнага раёна - апошняе, чаго хоча Пуцін», - запэўнівае аналітык, тлумачачы, што ў выпадку спынення плыні ўцекачоў зменшыўся б уплыў Пуціна на Еўропу, які дае яму надзею на зняцце санкцый за Украіну, а фармаванне менш раздробненай апазіцыі на сірыйскай тэрыторыі павысіла б кошт вайсковай падтрымкі Асада. - «Таму бяспечны раён мог бы дапамагчы вымусіць Пуціна змяніць курс, а таксама паказаў бы сунітам, што мы робім нешта для абароны суніцкага насельніцтва Сірыі. Вядома, гэты захад не пазбаўлены рызыкі, і мы не можам прыстрашыць стварэннем бяспечнага раёна і не выканаць гэтую пагрозу, калі Пуцін адмовіцца змяніць курс. Аднак нам трэба быць сумленнымі з нагоды нашай сірыйскай стратэгіі. Пакуль мы не гатовыя больш жорстка супрацьстаяць дзеянням Расеі, у нас не будзе суніцкіх партнёраў, і магчымасць таго, што дыпламатыя спрацуе, будзе па-ранейшаму малая».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках