2 траўня 2024, Чацвер, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз баі ў Алепа амаль 50 тысяч сірыйцаў сталі ўцекачамі

2
Праз баі ў Алепа амаль 50 тысяч сірыйцаў сталі ўцекачамі
Фота: fototelegraf.ru

У выніку атачэння перапыненыя ўсе шляхі забеспячэння горада, паведамляе Чырвоны Крыж.

Паводле ацэнак Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК), за час баёў блізу горада Алепа ў Сірыі месца свайго пражывання пакінулі блізу 50 тысяч чалавек. Акрамя таго, перапыненыя шляхі забеспячэння атачонага горада, паведамляе Немецкая волна.

МКЧК спрабуе арганізаваць медыцынскую дапамогу і наладзіць пастаўкі вады і прадуктаў харчавання ў Алепа, дзе, паводле звестак ААН, адрэзаныя ад цывілізацыі да 300 тысяч чалавек. Са слоў Марыяны Гасер, кіраўніцы дэлегацыі МКЧК у Сірыі, «баі ствараюць для людзей невыносныя ўмовы. Тэмпература паветра экстрэмальна нізкая. Выгнаныя з месцаў пастаяннага пражывання спрабуюць выжыць без абароны, без вады і харчавання ў вельмі небяспечных умовах».

Супрацоўнікам МКЧК удалося даставіць у раён Алепа прадукты харчавання для прыкладна 10 тысяч чалавек, а таксама арганізаваць 100 пунктаў раздачы вады.

11 лютага ў Мюнхене на адмысловай сустрэчы прадстаўнікі міжнароднай супольнасці з 17 краін, у тым ліку ЗША, Расеі, Саудаўскай Аравіі і Турцыі, будуць абмяркоўваць магчымасць працягу перамоў для ўрэгулявання канфлікту ў Сірыі. Перамовы аб Сірыі пачаліся ў Жэневе 1 лютага, але былі перапыненыя праз некалькі дзён і могуць быць прадоўжаныя 25 лютага.

У той жа час узброеныя сілы, верныя прэзідэнту Башару Асаду, пры падтрымцы расейскай авіяцыі, працягваюць аблогу Алепа. Дзесяткі тысяч уцекачоў пакідаюць раён баёў, кіруючы да турэцкай мяжы.

Францыя, Вялікабрытанія і краіны, што іх падтрымліваюць, 10 лютага ў Радзе Бяспекі ААН звярнуліся да Расеі з заклікам спыніць бамбардзіроўкі Алепа і аказаць ціск на рэжым Асада з тым, каб гуманітарныя арганізацыі маглі аказаць дапамогу насельніцтву, якое пакутуе ад вайсковых дзеянняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках