2 траўня 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Сорас прадказаў банкруцтва Расеі ў 2017 годзе

8
Джордж Сорас прадказаў банкруцтва Расеі ў 2017 годзе
Джордж Сорас
ФОТА: AP

Фінансіст Джордж Сорас мяркуе, што Расеі можа пагражаць банкруцтва ў 2017 годзе, калі настане час выплаты значнай часткі замежных пазыкаў.

«Рэжыму Пуціна пагражае банкруцтва ў 2017 годзе, калі настане час выплаты значнай часткі замежных пазыкаў», - папярэджвае мільярдэр Джордж Сорас у калонцы, апублікаванай праектам Project-syndicate.org (пераклад - РБК). Са словаў фінансіста, папулярнасць дзейнага прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна заснаваная на «кантракце з грамадствам», згодна з якім дзейны кіраўнік дзяржавы павінен забяспечваць фінансавую стабільнасць і няўхільны (хай нават і павольны) рост узроўню жыцця.

«Праз заходнія санкцыі, у спалучэнні са значным зніжэннем коштаў нафты, улады Расеі не ў стане выканаць ніводнае з гэтых абяцанняў. Дэфіцыт расейскага бюджэту складае 7% ВУП і ўраду давядзецца скараціць яго да 3% для таго, каб інфляцыя не выйшла з-пад кантролю. Гэтыя і іншыя падзеі будуць мець негатыўныя наступствы для ўзроўню жыцця і меркавання выбаршчыкаў напярэдадні парламенцкіх выбараў восенню», - адзначаецца ў калонцы Сораса.

Са словаў Сораса, дапамагчы Пуціну ўтрымацца ва ўладзе мог бы калапс Еўрапейскага Звязу, распад якога вызваліў бы Расею як мінімум ад часткі накладзеных на яе санкцый. «Больш за тое, Пуцін зможа атрымаць значныя эканамічныя выгады ад падзелу Еўропы і скарыстацца сувязямі са старанна ўзгадаванымі ім антыеўрапейскімі партыямі», - адзначае Сорас.

Менавіта жаданнем падштурхнуць ЕЗ да краху, са словаў мільярдэра, тлумачыцца цяперашняя палітыка Расеі ў Сірыі, ваенныя дзеянні ў якой узмацняюць прыток мігрантаў у Еўропу. Сорас мяркуе, што нашэсце мігрантаў можа разбурыць ЕЗ, які вымушаны цяпер змагацца з пяццю або шасцю крызісамі адначасова, і Пуцін, як «геніяльны тактык», не мог не скарыстацца магчымасцю паскорыць распад Еўразвязу.

Цяперашнія лідары краін ЕЗ, са словаў Сораса, здзяйсняюць «жудасную памылку», уважаючы Пуціна за патэнцыйнага хаўрусніка ў барацьбе з «Ісламскай дзяржавай». Пагрозу ад ІД Сорас уважае за перабольшаную, у той час як Расею ён называе апанентам ЕЗ у «гонцы на выжыванне».

«Пуцінская Расея і ЕЗ удзельнічаюць у гонцы з часам: пытанне ў тым, хто з іх абрынецца першым... З пагрозай, якая зыходзіць ад пуцінскай Расеі, складана змагацца. Няздольнасць прызнаць пагрозу зробіць задачу яшчэ больш складанай», - піша Сорас.

Паводле звестак ЦБ, у студзені-верасні 2017 года Расеі трэба будзе выплаціць па замежных запазычанасцях крыху менш за $60 млрд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках