26 красавiка 2024, Пятніца, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам незаконна завысілі ў рахунках аплату за ваду

22
Беларусам незаконна завысілі ў  рахунках аплату за ваду

Пастанова пра падвышэнне коштаў за ваду ўвайшла ў дзеянне толькі 27 студзеня, але паводле высокіх тарыфаў водазабеспячэнне палічылі за ўвесь месяц.

Многія беларусы атрымалі ў лютым рахункі за студзень са значна большымі сумамі, чым за снежань. Звязана гэта з тым, што камунальнікі палічылі ў іх плату за ваду паводле новых тарыфаў, якія сталі большыя ў 3,5 разы, а таксама дадалі туды радок за тэхабслугоўванне ліфтаў. Разам з тым разлік кошту вады паводле новых тарыфаў і спагнанне платы за тэхабслугоўванне ліфтаў павінна пачацца, фактычна, толькі з лютага, паведамляе telegraf.by.

Беларускі блогер Віктар Малішэўскі, які выявіў неадпаведнасць рахункаў заканадаўству, звяртае ўвагу на тое, што пастанова Менгарвыканкама аб падвышэнні тарыфаў і ўвядзенні новых радкоў у рахунак увайшла ў дзеянне толькі з 27 студзеня, а гэта значыць, што і выкарыстоўвацца новыя тарыфы павінны ў студзені толькі цягам 4 дзён, а не ўвесь месяц.

У той жа час на сайце komplat.by вада пакуль што палічаная паводле новых тарыфаў. А з нагоды платы за тэхабслугоўванне ліфта ў РДЦ Кастрычніцкага раёна блогеру заявілі даслоўна наступнае: "Фармальна можа быць, але як палічыць інакш? Вось калі вы такі разумны, значыць і аспрэчвайце гэта".

Засталося дачакацца, якія тарыфы будуць прапісаныя ў папяровых рахунках, якія беларусы павінны атрымаць праз пошту з дня на дзень.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках