26 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапанавалі бязмытную дастаўку пасылак праз Расею

75
Беларусам прапанавалі бязмытную дастаўку пасылак праз Расею
ФОТА З САЙТУ ALLDAY2.COM

Расейскі сайт прапанаваў беларусам купляць тавары з-за мяжы на маскоўскі адрас.

Папулярны расейскі сайт Shopfans.ru прапанаваў беларусам маскоўскі адрас для куплі тавараў з інтэрнэту (з Кітая, Еўропы, ЗША і г.д.) без выплаты мыты. Набываць тавары можна на суму да €1 000. Паслуга атрымання/апрацоўкі тавараў - $3-5 у залежнасці ад вагі. Акрамя гэтага трэба будзе аплаціць яшчэ дастаўку да Менска.

Кошт дастаўкі з Масквы ў Менск залежыць ад вагі: дастаўка пакету вагой 0-7,5 кг каштавацьме $4-20, а пакет да 30 кг даставяць прыблізна за $50 даляраў.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 лютага ўказ № 40, згодна з якім беларусы з замежных інтэрнэт-крам могуць атрымаць без аплаты мыта адзін пакет на месяц вагой не больш за 10 кг і коштам не больш за €22. Без мыты ў Беларусь можна завезці таксама з-за мяжы тавары да €300, прычым раз на тры месяцы.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках