2 траўня 2024, Чацвер, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч падтрымаў акцыю ІП 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы

71
Статкевіч падтрымаў акцыю ІП 15 лютага на Кастрычніцкай плошчы
МІКАЛАЙ СТАТКЕВІЧ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Лідар апазіцыі заклікаў усіх беларусаў далучыцца да мітынгу, каб спыніць рабаванне краіны кодлам Лукашэнкі.

Пра гэта Мікалай Статкевіч напісаў у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Сайт charter97.org падае зварот лідара беларускай апазіцыі цалкам.

Лукашэнка апошнім часам панадзіўся ўсё часцей лазіць у кішэні да беларусаў. Баючыся за сваю ўладу, ён не праводзіць эканамічных рэформаў, каб кантраляваць людзей на месцы працы на неэфектыўных дзяржаўных прадпрыемствах. Каб атрымаць падтрымку сваёй неабмежаванай улады з боку Масквы, ён прывязаў Беларусь да расейскай сыравіннай эканомікі. Цяпер, калі сусветная эканоміка і суседнія з намі краіны ЕЗ дэманструюць устойлівы рост, беларуская эканоміка разам з расейскай абрынулася ў стромае піке следам за коштам нафты.

Лукашэнка не прымае іншага выйсця з сітуацыі акрамя рабавання простых людзей. Прыдумляюцца ўсё новыя падаткі. Растуць кошты і вартасць паслуг ЖКГ. Акрамя таго, кіраўнік беларускага рэжыму наважыў пазбавіць нас права выбіраць, што нам купляць за ўласныя грошы. Замест танных і якасных тавараў ён хоча прымусіць нас купляць вырабы раскіданай ім беларускай лёгкай прамысловасці. З гэтай мэтай прыняты ўказ № 222, накіраваны на ліквідацыю дзейнасці ІП, якія гандлююць танным і якасным замежным таварам.

Уводзяцца абмежаванні на атрыманне пакетаў і асабісты ўвоз рэчаў з-за мяжы. Замест скарачэння дзяржаўных выдаткаў на чыноўнікаў і самы вялікі ў свеце штат «праваахоўнікаў», продажу сваіх пышных аўто, самалётаў і палацаў у розных кутках Беларусі, Лукашэнка забірае грошы ў простых грамадзян. Хоць ашчадку «сям'і» ўжо досыць, каб не выпрошваць замежных крэдытаў.

Калі гэта не спыніць, рабаванне народа не перапыніцца. А спыніць яго можам толькі мы з вамі.

Заяўляю аб сваёй падтрымцы і ўдзелу ў акцыі, якую праводзяць некаторыя з лідараў ІП 15 лютага а 12.00 на Кастрычніцкай плошчы Менска. Заклікаю індывідуальных прадпрымальнікаў узяць удзел у гэтай акцыі. Бо калі вы баіцеся абараняць сваё, то хто гэта зробіць за вас?

Заклікаю ўсіх, хто не жадае быць абрабаваным дзеля ўтрымання адным чалавекам улады над краінай, узяць удзел у акцыі 15 лютага.

Жыве Беларусь!

Раней сайт charter97.org паведамляў, што лідары беларускіх прадпрымальнікаў, якія пратэставалі супраць указу № 222, заклікалі калег аб'ядноўвацца і выходзіць на галоўную Плошча краіны. Нягледзячы на тое, што РГА «Перспектыва» адклікала заяўку на мітынг 15 лютага, прадпрымальнікі выйдуць гэтым днём на акцыю пратэсту ў цэнтры Менска. Аб падтрымцы акцыі прадпрымальнікаў заявілі лідары беларускай апазіцыі ды праваабаронцы.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках