1 траўня 2024, Серада, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговага чыноўніка-хабарніка прызначылі кіраваць прадпрыемствам

14
Чарговага чыноўніка-хабарніка прызначылі кіраваць прадпрыемствам
Фота: Fotolia.com

Экс-дырэктара ААТ «Магілёўдрэў», асуджанага за крадзяжы, датэрмінова вызвалілі ды прызначылі кіраўніком праблемнага завода.

Былы гендырэктар ААТ «Магілёўдрэў» Андрэй Вусаў быў асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, а таксама службовы падлог, крадзяжы, прычыненне шкоды ў буйным памеры. 2 лютага стала вядома, што Усаў датэрмінова вызвалены і прызначаны выканаўчым дырэктарам вытворчасці на праблемным магілёўскім прадпрыемстве «Строммашына», паведамляе сайт naviny.by.

Інфармацыю пра гэта пацвердзілі ў адміністрацыі завода.

«Вусаў сёння першы дзень у нас працуе. Мы не ведаем пакуль нумар ягонага асабістага тэлефона. Сёння для яго рыхтуюць кабінет», - паведамілі на прадпрыемстве.

Яшчэ ў снежні 2012 года Аляксандр Лукашэнка, наведваючы «Магілёўдрэў» у рамках кантролю за ходам мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, заявіў, што «мы яшчэ асобна будзем разбірацца з гэтым Вусавым».

1 ліпеня 2014 года Андрэю Вусаву судом Ленінскага раёна Магілёва быў вынесены прысуд. Паводле звестак следства, з загаду былога гендырэктара замежнай фірме аплацілі мантажныя працы новай лініі, якія фактычна былі выкананыя толькі часткова. Таксама Вусаў карыстаўся матэрыяльнымі рэсурсамі прадпрыемства ў асабістых мэтах, выкарыстаў у сваіх інтарэсах транспарт і выкрадаў прадукцыю. Акрамя таго гендырэктар «Магілёўдрэва» займаўся прыпіскамі.

Гэта ўжо трэці выпадак за апошні час, калі асуджаныя за службовыя і эканамічныя злачынствы чыноўнікі і топ-мэнэджары датэрмінова выходзяць на свабоду і прызначаюцца на кіроўныя пасады.

Так, Аляксандр Лукашэнка асабіста памілаваў былога намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава, які ў 2014 годзе быў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі за атрыманне хабару - за бутэльку каньяку і залаты злітак дапамог пазбегнуць суда п'янаму кіроўцу, вінаватаму ў смерці пасажыра. Цяпер Архіпаў ўзначальвае сельгаспрадпрыемства пад Смалявічамі.

16 студзеня стала вядома, што былы старшыня Чашніцкага райвыканкама Уладзімір Булай прызначаны на пасаду дырэктара ААТ «Кляновічы» ў Крупскім раёне.

У пачатку верасня 2015 года Генеральнай пракуратурай у дачыненні да Булая была распачатая крымінальная справа аб карупцыі.

Аляксандр Архіпаў выказаў здагадку, што яго вызвалілі, бо Лукашэнка даручыў скласці цэлы спіс асуджаных кіраўнікоў, каб даць ім новую працу.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках