27 красавiка 2024, Субота, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты камунальных паслуг вырастуць утрая

171
Кошты камунальных паслуг вырастуць утрая
Фота: onliner.by

Ужо ў траўні беларусы за трохпакаёвую кватэру будуць плаціць амаль 1,5 млн рублёў.

Пры гэтым выдаткі на паслугі каналізацыі, капітальны рамонт і водазабеспячэнне павялічацца больш чым у пяць разоў. Падаражанне закране і іншыя камунальныя паслугі.

Пра гэта ў інтэрв’ю «Радыё Рацыя» заявіў каардынатар экспэртнай супольнасці «Стратэгічная думка» Аляксей Харкевіч:

- Агулам, незалежна ад таго, якая плошча, і колькі людзей пражывае на гэтай плошчы, у сярэднім розніца паміж поўнай выплатай выдаткаў і тым тарыфам, які мы дагэтуль плацілі, прыблізна трохразовая. Тая сям'я, якая карыстаецца ў межах нормаў, але пры гэтым жыве і выкарыстоўвае электрычнасць газ і гэтак далей, калі плаціла за трохпакаёвую кватэру паўмільёна, у траўні будзе плаціць прыблізна 1,4 млн.

На думку экспэрта Аляксея Харкевіча, месяц травень - вельмі ўдалы для ўладаў з пункту гледжання падвышэння коштаў на паслугі ЖКГ, бо вясной не трэба будзе плаціць за ацяпленне. Асноўны цяжар выплат за камунальныя паслугі беларусы адчуюць ў наступны зімовы перыяд.

Раней паведамлялася, што з 1 траўня 2016 года беларусам давядзецца кампенсаваць камунальныя паслугі на 100%, бо ўлады адмовяцца ад перакрыжаванага субсідавання тарыфаў. Для гэтага 30 студзеня прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў стварыў міжведамасную групу на чале з віцэ-прэм'ерам Анатолем Калініным, якая з 1 траўня 2016 года павінна выпрацаваць прапановы для налічэння грамадзянам безгатоўкавых субсідый для частковай кампенсацыі аплаты за жыллё і паслугі ЖКГ.

Нагадаем, што ў студзені камунальныя паслугі для сям'і з трох чалавек у Менску выраслі на 200 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 171

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках