4 траўня 2024, Субота, 9:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскія прадпрымальнікі выйдуць на вулічную акцыю

10
Берасцейскія прадпрымальнікі выйдуць на вулічную акцыю
ФОТА: TUT.BY

Берасцейскія ІП плануюць правесці мітынг за скасаванне указаў №222 і №48, якія рэгламентуюць іх дзейнасць.

Як паведаміла БелаПАН сябра РГА «Перспектыва» Алена Кустус, пастанова падаць заяўку на правядзенне мітынгу была прынятая 3 лютага ў Берасце на сходзе ля рынка «ЦУМ», у якім узялі ўдзел больш за 400 індывідуальных прадпрымальнікаў, якія рэалізоўвалі прадукцыю легпрама на рынках і ў гандлёвых цэнтрах рэгіёну.

«На гэтым сходзе таксама быў агучаны зварот на імя старшыні Берасцейскага аблвыканкама з патрабаваннем скасаваць указы №№ 222 і 48, - сказала Кустус. - Пад гэтым дакументам падпісалася 445 індывідуальных прадпрымальнікаў. Збор подпісаў прадоўжыцца яшчэ некалькі дзён, і затым мы аднясем зварот у аблвыканкам».

Са слоў Кустус, 1 студзеня ў Берэсці прыпынілі сваю працу 80% ІП, якія гандлююць нехарчовымі таварамі. Аднавіць працу яны маюць намер толькі пасля скасавання абодвух указаў.

Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не могуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў. Да 1 студзеня 2016 года ім надавалася права рэалізаваць рэшткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года ў Беларусь без суправаджальных дакументаў, паводле зарэгістраваных у падатковых органах вопісах рэшткаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках