28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэфіцыт бюджэту прымушае Расею прасіць напавер

9
Дэфіцыт бюджэту прымушае Расею прасіць напавер
Фота з сайта PROSTOINVESTICII.COM

Анэксія Крыму фактычна закрыла для Расеі замежныя пазыковыя рынкі.

Расея накіравала 25 замежным банкам заяўкі на арганізацыю магчымага размяшчэння еўрабондаў у 2016 годзе. Пра гэта гаворыцца ў дакументах Міністэрства фінансаў Расеі, апублікаваных на сайце ўстановы 5 лютага, піша РБК.

Запыты, сярод іншых, накіраваныя Barclays, BNP Paribas, Bank of America Merrill Lynch, Bank of China, Wells Fargo, Goldman Sachs, J.P. Morgan, Deutsche Bank, Industrial and Commercial Bank of China, Crédit Agricole, Credit Suisse, Landesbank Baden-Wuerttemberg, Morgan Stanley, Mizuho Financial, Nomura, Citigroup, Societe Generale, Scotiabank, TD Securities, China Construction Bank, Agricultural Bank of China, HSBC, RBC Capital Markets, UBS, UniCredit, а таксама тром расейскім банкам: «ВТБ Капітал», Газпромбанк, Sberbank CIB.

Апошні раз Расея пазычала на міжнародных рынках у верасні 2013 года, калі прадала паперы на $6 млрд з выплатай у 2019, 2023 і 2043 гадах. З тых часоў Расея не выходзіла на міжнародныя рынкі капіталу праз санкцыі Захаду, уведзеныя пасля анэксіі Крыму, якія фактычна закрылі для краіны замежныя пазыковыя рынкі (хоць заходнія санкцыі не распаўсюджваюцца на дзяржаўныя пазыкі).

На мінулым тыдні намеснік міністра фінансаў Сяргей Старчак заяўляў, што Расея плануе сёлета вярнуцца на рынак замежных запазычанняў. «Пажывем - пабачым. Напэўна, усё-такі будзем рыхтаваць выданне», - сказаў ён. Крыху раней у студзені ён казаў, што замежных дзяржаўных пазык не будзе, пакуль у дачыненні да Расеі дзейнічаюць санкцыі. «Абмежаванні не знятыя - які сэнс? Навошта дарма рабіць?» - заяўляў ён тады.

«Гэта - не сігнал роспачы», - заявіў Bloomberg прадстаўнік лонданскай Rogge Global Partners Майкл Сэдзі.

«Яны [улады Расеі] спрабуюць атрымаць фінансаванне. У нейкі момант санкцыі будуць скасаваныя. Банкі могуць выкарыстоўваць гэта як магчымасць усталяваць сувязь з дзяржавай для будучых угод з расейскімі карпарацыямі», - сказаў ён, дадаўшы, што расейскія еўрабонды «могуць быць цікавыя, калі будзе добры кошт».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках