26 красавiка 2024, Пятніца, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў прапанаваў «адзінаросам» адмовіцца ад кампенсацыі заробкаў

7
Мядзведзеў прапанаваў «адзінаросам» адмовіцца ад кампенсацыі заробкаў
ФОТА: RIA.RU

Прэм'ер-міністр Расеі таксама разлічвае, што дзяржкампаніі знізяць неабгрунтаваныя выдаткі.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітрый Мядзведзеў прапанаваў дэпутатам-«адзінаросам» адмовіцца ад кампенсацыі заробкаў праз датэрміновае спыненне іх паўнамоцтваў у сувязі з выбарамі, паведамляе «Интерфакс».

«Мяркую, што і дэпутаты Дзяржаўнай Думы ад «Адзінай Расеі» не павінны заставацца ўбаку. І маглі б адмовіцца ад кампенсацыі заробкаў у сувязі з датэрміновым спыненнем сваіх паўнамоцтваў праз перанос выбараў», - сказаў ён, выступаючы на з'ездзе партыі.

Мядзведзеў адзначыў, што некаторыя дэпутаты хацелі замацаваць такую ініцыятыву на заканадаўчым узроўні. «Але ніхто не забараняе сябрам Дзяржаўнай Думы прыняць такую пастанову самастойна», - адзначыў прэм'ер.

Прэм'ер-міністр Расеі таксама разлічвае, што дзяржкампаніі ў няпростых эканамічных умовах будуць зніжаць неабгрунтаваныя выдаткі.

«Пазбягаць неабгрунтаваных выдаткаў - неабходна. Спадзяюся, мяне пачулі, у тым ліку, у дзяржкампаніях і дзяржкарпарацыях», - сказаў ён.

Мядзведзеў адзначыў, што «эканомія павінна пачынацца, перш за ўсё, з самой дзяржавы».

«На 10 адсоткаў мы скарацілі дзяржапарат - зразумела, без шкоды якасці працы. Летась заробкі дзяржслубоўцаў былі скарочаныя на 10 адсоткаў, - заявіў прэм'ер. - Выдаткі на дзяржапарат і сёлета будуць скарочаныя на 10 адсоткаў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках