5 траўня 2024, Нядзеля, 22:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Кудрын: Пік крызісу яшчэ наперадзе

10
Аляксей Кудрын: Пік крызісу яшчэ наперадзе
Аляксей Кудрын

Экс-кіраўнік Мінфіна Аляксей Кудрын заявіў, што Расея пакуль не прайшла пік крызісу.

Паводле ягоных слоў, калі кошт нафты будзе нізкім паўгода-год, адбудзецца далейшае падзенне эканомікі.

Расея пакуль не прайшла пік крызісу, на гэта паказваюць дадатковыя пагаршэнні эканамічных паказчыкаў у лістападзе. Пра гэта кіраўнік Камітэта грамадзянскіх ініцыятыў Аляксей Кудрын заявіў у інтэрв'ю «Інтэрфаксу».

«Некаторы час таму многія экспэрты і я таксама думалі, што мы дасягнулі дна, ці, як яшчэ кажуць, прайшлі пік крызісу. Але сёння мы бачым некаторыя дадатковыя пагаршэнні, якія ўжо паказвае нам лістапада», - сказаў экс-кіраўнік Мінфіна. Паводле ягоных слоў, «гэта азначае, што сітуацыя пакуль нестабільная».

Кудрын адзначыў, што сур'ёзнай праблемай з'яўляецца «рэзкае зніжэнне кошту нафты". Паводле ягонай ацэнкі, калі кошт нафты застанецца на нізкім узроўні на працягу яшчэ паўгода або года, Расея сутыкнецца з «далейшым падзеннем эканомікі». «Тым самым мы не можам казаць аб тым, што пік праблемы пройдзены», - сказаў на заканчэнне былы міністр.

Кудрын таксама выказаў меркаванне, што ў наступным годзе Расея сутыкнецца з сур'ёзным выклікам. Паводле ягонага прагнозу, дзяржаўныя выдаткі будуць зменшаныя праз зніжэнне даходаў. «Дэвальвацыя яшчэ не перанесла ўсю сваю сілу на спажывецкія кошты, інфляцыя ў наступным годзе будзе прыкладна на 1,5 адсоткавага пункта вышэйшай за чаканы афіцыйны прагноз 6,4%», - спрагназаваў ён.

Экс-кіраўнік Мінфіна не выключыў, што Расея найбліжэйшым часам можа сутыкнуцца з «высокімі стаўкамі крэдытаў, захаваннем рызык агулам у многіх галінах - як вытворчасці, так і занятасці, прыбытку». Паводле слоў Кудрына, узнікае рызыка новай хвалі невяртання пазык».

«І цяпер сітуацыя не вельмі добрая, але, скажам так, пакуль яна стабільная, калі не лічыць асобных банкаў або асобных галін. Але яна можа пагоршыцца», - растлумачыў Кудрын.

Былы міністр таксама адзначыў, што дадатковыя эканамічныя выдаткі Расеі прыносіць аперацыя ў Сірыі.

У канцы лістапада кіраўнік Мінэканамразвіцця Аляксей Улюкаеў заявіў, што рэцэсія ў эканоміцы Расеі скончылася. Ён таксама дапусціў, што спад ВУП па выніках года можа скласці 3,7%, хоць афіцыйны прагноз установы складае 3,9%.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках