26 красавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз землятрус на Тайвані пад заваламі апынуліся 132 чалавекі

Яшчэ блізу 500 чалавек атрымалі раненні.

Прынамсі, 132 чалавекі знаходзяцца пад руінамі 17-павярховага будынка, які абрынуўся ў выніку землятрусу ў горадзе Тайнань на Тайвані, паведамляе Руская служба ВВС.

ФОТА: EPA/UPG

Усяго ў доме было 96 кватэр, у якіх пражывалі 256 чалавек. У выніку падземнага штуршка будынак разламаўся напалову, яго верхняя частка павалілася на зямлю.

Як паведамілі ратавальнікі, цяпер яны могуць дабрацца толькі да некаторых з тых, хто знаходзіцца пад заваламі, для доступу да астатніх спатрэбіцца цяжкая будаўнічая тэхніка.

Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр магутнага землятрусу узрасла да 18 чалавек, блізу 500 чалавек атрымалі раненні. Больш за 300 чалавек былі выратаваныя.

Землятрус магнітудай 6,4 адбыўся ў ноч на суботу, 6 лютага, і пацягнуў разбурэнні некалькіх буйных будынкаў у Тайнані, які з'яўляецца чацвёртым паводле насельніцтва горадам Тайваня.

Выспа знаходзіцца ў сейсмічна-актыўным рэгіёне і часта церпіць землятрусы. Апошні буйны землятрус адбыўся там ў 1999 годзе: яго магнітуда склала 7,6.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках