7 траўня 2024, aўторак, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі паабяцалі адрэагаваць на ўзмацненне NATO ў Еўропе

9
У Расеі паабяцалі адрэагаваць на ўзмацненне NATO ў Еўропе

Cа слоў сталага прадстаўніка РФ пры NATO Аляксандра Грушко, узмацненне альянсу ля межаў РФ «не можа застацца без вайскова-тэхнічнага адказу».

Масква будзе рэагаваць на нарошчванне сіл NATO паблізу расейскіх межаў. Пра гэта заявіў сталы прадстаўнік Расеі пры NATO Аляксандр Грушко у інтэрв'ю «Расея-24».

«Я ўпэўнены ў тым, што ўсе разумеюць: тыя падрыхтоўкі, якія NATO вядзе ўздоўж нашых межаў, не могуць застацца без вайскова-тэхнічнага адказу», - сказаў ён.

Са слоў Грушко, Расея «ні пры якіх абставінах» не пойдзе на саступкі ў пытанні нацыянальнай бяспекі.

Раней сайт charter97.org паведамляў, што ў NATO падрыхтавалі стратэгію супрацьдзеяння гібрыднай вайне. Дакумент будзе прэзентаваны на ліпеньскім саміце Альянсу ў Варшаве.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках