4 траўня 2024, Субота, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Гузь: Мяне не пусцілі ў Беларусь на патрабаванне Расеі

9

Беларускія памежнікі, якія не пусцілі народнага дэпутата Украіны ў Беларусь, выконвалі загад «кампетэнтных органаў» РФ.

Дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Ігара Гузя не пусцілі ў Беларусь, куды ён накіроўваўся дзеля ўдзелу ў Чарнобыльскім шляху і сустрэчы з апазіцыянерамі.

Гузь вядомы як адзін з самых актыўных абаронцаў правоў беларусаў-добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у канфлікце на Данбасе на баку Украіны. Аб сваім інцыдэнце на мяжы ўкраінскі палітык паведаміў у сябе ў «Фэйсбуку».

- Лукашэнка зноў не пусціў мяне ў Беларусь! На гэты раз на просьбу «кампетэнтных органаў» пуцінскай Расеі. <...> Спынілі на прапускным пункце заўзятыя памежнікі, далей падцягнуліся працаўнікі КДБ. Тое, што я намеснік старшыні камітэта ў замежных справах украінскага парламента і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, не падзейнічала. <...> Правялі ператрус аўтамабіля, а ў пашпарт паставілі адзнаку «ўезд забаронены». Аргументавалі, што гэтае патрабаванне Расейскай Федэрацыі.

Гузь дадаў, што ехаў у Беларусь, каб узяць удзел у акцыі «Чарнобыльскі шлях». Акрамя таго, планаваліся сустрэчы з работнікамі амбасады Украіны, прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары, беларускай апазіцыі, а таксама з бацькамі асобных беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць за Украіну на Данбасе.

- Надоечы ў кватэрах, дзе пражываюць сваякі хлопцаў, прайшлі ператрусы. Проста трэба было іх падтрымаць.

Інфармацыю аб няпропуску Ігара Гузя ў Беларусь tut.by пацвердзілі ў Дзяржпамежкамітэце.

На заўтра была запланаваная супольная прэс-канферэнцыя Ігара Гузя і беларускіх апазіцыянераў Паўла Севярынца і Мікалая Статкевіча на тэму «Беларусь і Украіна перад пагрозай страты незалежнасці».

Раней Ігар Гузь заявіў, што ўнясе ў Раду законапраект аб мараторыі на экстрадыцыю добраахвотнікаў-беларусаў, якія ваявалі на Данбасе. Дэпутат адзначыў, што да яго паступіла ўжо амаль 10 паведамленняў ад байцоў-беларусаў пра ціск на іх сем'і на радзіме.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках