27 красавiка 2024, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ландсбергіс: Астравецкая АЭС - гэта фізічная, экалагічная і энэргетычная пагроза для Літвы

4
Ландсбергіс: Астравецкая АЭС - гэта фізічная, экалагічная і энэргетычная пагроза для Літвы
Вітаўтас Ландсбергіс

Літоўцы хочуць прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і пачаць ціснуць з мэтай спынення будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Астравецкая АЭС уяўляе для Літвы фізічную, экалагічную і энэргетычную пагрозу, заявіў на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да 30-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС ганаровы старшыня Літоўскага Саюдзіса Вітаўтас Ландсбергіс.

«Пагроза, перш за ўсё - поўнага знішчэння ў выпадку катастрофы. Пасля таго, як будзе пабудаваная электрастанцыя - (пагроза) экалагічнага атручвання, перш за ўсё, для (ракі) Нерыс і грунтовых вод: пітная вада для Вільні зусім побач, ніхто не гарантуе, што не будзе судотыку», - распавёў Ландсбергіс журналістам у аўторак, паведамляе ru.delfi.lt.

Прафесар адзначыў, што мэтай гэтага праекта Беларусі і Расеі з'яўляецца «энэргетычны захоп» ў тым плане, што сумежныя дзяржавы будуць вымушаныя купляць электраэнэргію, калі яна будзе танней, чым на рынку.

Прадстаўнікі Літоўскага Саюдзіса ў аўторак таксама распаўсюдзілі петыцыю, каб прыцягнуць увагу міжнароднай супольнасці і пачаць ціснуць з мэтай прыпынення будаўніцтва АЭС у Астраўцы.

Ландсбергіс таксама адзначыў, што літоўская дэлегацыя з Астраўцы «не атрымала ніякай інфармацыі» пра бяспеку АЭС, паколькі пачула, што гэта «дзяржаўная таямніца».

З ягоных слоў, для будаўніцтва АЭС «свядома выбралі самае дрэннае месца» як з пункту гледжання бяспекі людзей, так з экалагічнага і псіхалагічнага пункту гледжання, а яшчэ адзін магчымы фактар выбару, на ягоную думку, - гэта зрабіць так, каб інвестыцыі абыходзілі Літву бокам.

Ландсбергіс таксама заявіў, што праблема Астравецкай АЭС актуальная для палякаў Віленскага краю, таму заклікаў Выбарчую акцыю палякаў Літвы (ВАПЛ) «не займаць прарасейскую пазіцыю».

«Першыя, над кім апынецца падвешанай сякера - літоўскія палякі. Дык вось, у іх ёсць свая палітычная арганізацыя, якая сцвярджае, што абараняе іх інтарэсы. Думаю, што яны не павінны займаць пазіцыю Расеі «хай гэтая Літва знікае з усімі намі» (...). Думаю, што партыя павінна ўдзельнічаць, ВАПЛ тым больш, што там ёсць нямала тых, хто палітычна думае інакш, хоча жыць у салідарнасці з Літвой», - патлумачыў прафесар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках