26 красавiка 2024, Пятніца, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі ўзарвалі мячэць, ёсць ахвяры

4

Падчас выбуху загінуў адзін чалавек.

У горадзе Бурса на захадзе Турцыі ўвечары ў сераду, 27 красавіка, адбыўся выбух ля будынка Вялікай мячэці XIV стагоддзя. Паводле папярэдняй інфармацыі, яго прычынай стаў самападрыў смяротніцы, паведаміў мэр горада, піша korrespondent.net.

ФОТА: HURRIYET.COM.TR

У выніку тэракту загінуў адзін чалавек, яшчэ сем атрымалі раны, паведамляе Hurriyet. На месцы здарэння працуюць паліцэйскія, пажарныя і медыкі. Пацярпелых шпіталізуюць у лячэбныя ўстановы горада.

На гэты момант ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за тое, што адбылося.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках