26 красавiка 2024, Пятніца, 16:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Казлова аштрафавалі на $420 за Дзень Волі

4
Мікалая Казлова аштрафавалі на $420 за Дзень Волі
МІКАЛАЙ КАЗЛОЎ
ФОТА: UCPB.ORG

Яшчэ двое актывістаў атрымалі штрафы 6,3 і 5,25 мільёна рублёў.

У судзе Савецкага раёна Менска з раніцы 28 красавіка прадаўжаецца разгляд адміністрацыйных спраў супраць удзельнікаў шэсця на Дзень Волі ў Менску.

У першай палове дня суд вынес першыя пастановы аб вялікіх штрафах. На 40 базавых адзінак (8,4 млн рублёў) аштрафавалі старшыню Менскай гарадской арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Казлова. Штрафам 30 базавых адзінак (6,3 млн рублёў) пакараны актывіст Яўген Батура. Штраф 25 базавых адзінак (5,25 млн рублёў) атрымала актывістка Кацярына Людвіг, паведамляе сайт spring96.

Сёння таксама прызначаныя працэсы над актывістамі Максімам Вінярскім, Аляксандрам Макаевым, Мікалаем Коласам, Дзмітрыем Паліенкам, Дзмітрыем Сільчанкам, лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам, старшынём Партыі БНФ Аляксеем Янукевічам, сустаршынём аргкамітэту для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталём Рымашэўскім і намеснікам старшыні руху «За свабоду» Аляксандрам Лагвінцом.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках