4 траўня 2024, Субота, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэсі хочуць пасадзіць у турму на два гады

7
Мэсі хочуць пасадзіць у турму на два гады

Нападнік нацыянальнай каманды Аргенціны стаў фігурантам "Панамскага дасье".

Нападнік нацыянальнай каманды Аргенціны Ліянэль Мэсі прапусціць першы матч розыгрышу Кубка Амерыкі-2016 года, паведамляе pressball.by. Футбалісту "Барселоны" трэба будзе даць паказанні ў гішпанскім судзе, паколькі ён абвінавачваецца ў трох падатковых злачынствах. Гішпанскі суд перанёс пасяджэнне з 31 траўня на 7 чэрвеня. Мэсі не зможа ўзяць удзелу ў першым матчы турніру з нацыянальнай камандай Чылі, які адбудзецца 6 чэрвеня. Мэсі абвінавачваецца ў тым, што з 2007 да 2009 год ухіліўся ад выплаты падаткаў сумай 4,1 млн еўрў.

Дзяржаўная адвакатура Гішпаніі патрабуе для Мэсі турэмнага зняволення тэрмінам на 22,6 месяца і грашовага штрафу. Пракуратура ў сваю чаргу абвінавачвае ў гэтых падатковых злачынствах бацьку гульца, патрабуючы для яго 18 месяцаў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках