4 траўня 2024, Субота, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Установа Мэркель: Дзверы G7 замкнёныя для Расеі назаўжды

18
Установа Мэркель: Дзверы G7 замкнёныя для Расеі назаўжды
ФОТА: AP

Расею больш ніколі не прымуць у «вялікую сямёрку».

«Фармат перамоў G8 мёртвы», - цытуе часопіс Der Spiegel установу федэральнай канцлеркі ФРГ. У ёй заяўляюць, што Расею больш ніколі не прымуць у кола вядучых прамысловых краін.

Паводле ацэнак установы федэральнай канцлеркі Нямеччыны, Расея больш ніколі не зможа далучыцца да міжнароднага фармату «вялікай сямёркі» як восьмы ўдзельнік перамоваў.

«Фармат G8 мёртвы», - падкрэсліваецца ў паведамленні, апублікаваным у свежым нумары часопіса Der Spiegel, які выйдзе ў друк 1 траўня, паведамляе «Нямецкая хваля». Са слоў прадстаўнікоў установы, цяпер нішто не паказвае на тое, што Масква выканае ўмовы для свайго вяртання ў кола вядучых індустрыяльных дзяржаў. Акрамя таго, адраджэнню фармату «вялікай васьмёркі» актыўна перашкаджае Вашынгтон.

Раней, 10 красавіка, міністр замежных спраў Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер ў Хірасеме выказаўся за вяртанне Расеі ў склад «вялікай васьмёркі». У той жа час, паводле ягоных слоў, у гэтым годзе перадумоў для вяртання да G8 няма. Асноўнымі ўмовамі для гэтага кіраўнік МЗС ФРГ назваў неабходнасць расейскага ўнёску ў палітычнае ўрэгуляванне канфлікту на Украіне і працяглую «канструктыўную ролю» ў справе мірнага ўрэгулявання ў Сірыі.

Фармат «вялікай васьмёркі» спыніў сваё існаванне пасля таго, як РФ анексавала ўкраінскую паўвыспу Крым. З 2014 года Вялікабрытанія, Нямеччына, Італія, Канада, Францыя, ЗША і Японія сустракаюцца без Расеі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках