2 траўня 2024, Чацвер, 8:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Аб беларускай АЭС наша пазіцыя катэгарычная і цвёрдая

2
Лінас Лінкявічус: Аб беларускай АЭС наша пазіцыя катэгарычная і цвёрдая
Лінас Лінкявічус

Невядомыя хакеры ў сераду атакавалі сайт Міністэрства замежных спраў Літвы. У выніку кібератакі сайт спыніў функцыянаванне.

Кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус пракаментаваў сітуацыю, якая склалася і пагадзіўся адказаць на некалькі іншых пытанняў карэспандэнту charter97.org у Вільні.

- У вас ёсць якая-небудзь здагадка, чаму быў атакаваны сайт і хто стаіць за гэтай атакай?

- Пакуль што ў нас ёсць толькі здагадкі. Сайт зазнаў напад ужо трэцім разам за апошнія некалькі месяцаў. Нас атакавалі пасля таго, як мы абвясцілі спіс Саўчанкі, у наступны раз мы зазналі напад пасля таго, як у Сейме Літвы пачалася Сусветная канферэнцыя татараў, падчас якой шмат гаварылася аб сітуацыі крымскіх татараў. Зрэшты тады атакавалі не толькі наш сайт, але і сайт Сейма.

- Гэта можа быць група хакераў, якая выконвае заказ Крамля?

- Цалкам магчыма. Як я ўжо распавядаў раней, пасля кожных актыўных дзеянняў Літвы, якія выклікалі асуджэнне з боку Масквы, нашы сайты зазнавалі кібератакі. Нават дзіўна, гэта супадзенне ці ўсё ж такі не?

- Цягам апошняга часу Сейм Літвы займае крытычную пазіцыю ў дачыненні да будаўніцтва беларускімі ўладамі атамнай электрастанцыі ў Астраўцы.

- Мы актыўна дзейнічаем на міжнароднай арэне ў гэтым пытанні, прычым працуем не толькі з нашым рэгіянальным партнёрамі, але і супрацоўнічаем з Еўракамісіяй. Мы стала паўтараем нашы крытычныя аргументы беларускаму боку. Разам з патрабаваннямі ў бяспецы і міжнародных стандартах, мы цвёрда маем намер высветліць пытанне бяспекі пляцоўкі, якую выбралі пад будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.

Таксама мы патрабуем стварэння міжнароднай групы экспэртаў, якая магла б уважліва сачыць за тым, як ідзе будаўніцтва АЭС. Акрамя гэтага мы дамагаемся, каб будаўніцтва станцыі адпавядала міжнародным нормам і стандартам. Тут мы не пойдзем ні на якія зніжкі і кампрамісы - наша пазіцыя катэгарычная і цвёрдая.

- Як Расея адрэагавала на спіс Саўчанкі?

- На сёння ў дачыненні з Расеяй і так поўна напружання. Так што казаць аб нейкай асаблівай рэакцыі на спіс Саўчанкі я б не стаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках