26 красавiка 2024, Пятніца, 13:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ інспектуе авіябазу ў Лідзе

2
АБСЕ інспектуе авіябазу ў Лідзе
ФОТА З САЙТА SB.BY

Інспектары 26 дзяржаў - удзельніц АБСЕ наведваюць сёння 116-ю гвардзейскую штурмавую авіяцыйную базу ў Лідзе.

Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Беларусі, брыфінг для замежных вайскоўцаў аб структуры і задачах базы правядзе сёння камандзір часткі. Затым прадстаўнікам верыфікацыйных цэнтраў будуць прадэманстраваныя новыя тыпы асноўных сістэм узбраення і тэхнікі, прынамсі, самалёт Як-130.

Інспектары таксама азнаёмяцца з вучэбна-трэніровачным самалётам Л-39 і баявым самалётам Су-25, якія знаходзяцца на ўзбраенні, падрыхтоўкай авіяцыйнай тэхнікі да выканання палётаў, выкананнем рэгламентных работ у тэхніка-эксплуатацыйнай часткі, а таксама падрыхтоўкай пілотаў на комплексным авіяцыйным трэнажоры.

Удзельнікі мерапрыемства змогуць паназіраць за выкананнем фігур пілатажу, пагутарыць з асабовым складам авіябазы, наведаць авіяцыйны музей часткі, казармы, азнаёміцца з арганізацыяй харчавання вайскоўцаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках