2 траўня 2024, Чацвер, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінкультуры пра зблытаныя партрэты Коласа і Купалы: Такое наша жыццё

13
Мінкультуры пра зблытаныя партрэты Коласа і Купалы: Такое наша жыццё

Намеснік міністра культуры пракаментаваў сітуацыю з памылкай на рэкламным шчыце, прысвечаным Якубу Коласу ў Гародні.

Намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік на прэс-канферэнцыі 25 траўня ў Менску пракаментаваў сітуацыю з памылкай на рэкламным шчыце, прысвечаным Якубу Коласу, у Гародні.

«Вядома, гэта дрэнна. Дрэнна, натуральна. Што можна сказаць? Больш уважлівымі трэба быць, глядзець, што вы да білборда [мацуеце]. Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, вядома, дрэнна гэта. Ну, жыццё наша такое. Я ўсё добра разумею, ну атрымалася так. Будзе ўрок. Думаю, адпаведныя высновы кіраўніцтва Гарадзенскага аблвыканкама зробіць у гэтым пытанні», - цытуе словы Васіля Чэрніка tut.by.

На білбордзе да будучага XI Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, размешчаным на вуліцы Якуба Коласа ў Гародні, прыводзілася коласаўская цытата: «Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову». Пры гэтым на плакаце была выява партрэта іншага класіка беларускай літаратуры - Янкі Купалы.

На сітуацыю адрэагавалі СМІ, яна актыўна абмяркоўвалася ў сацыяльных сетках. Неўзабаве плакат знялі, а ў аргкамітэце фестывалю журналістам заявілі, што гэта «тэхнічная памылка»: партрэты пераблыталі на этапе друку плаката.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках