6 траўня 2024, панядзелак, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работніцы «Беларуськалія» пратэставалі супраць павышэння пенсійнага ўзросту

9

Жаночы кірунак Незалежнага прафсаюза гарнякоў выказаў салідарнасць з будаўнікамі, якія напярэдадні пратэставалі супраць пенсійнага ўказу Лукашэнкі.

Відэа з пратэстам работніц «Беларуськалія» з'явілася на Youtube-канале Незалежнага прафсаюза гарнякоў. Жанчыны на відэа заяўляюць, што яны супраць павышэння пенсійнага ўзросту.

Гэта не першы такі пратэст у Салігорску. Як паведамляў раней сайт chаrter97.org, у красавіку такую акцыю зладзілі будаўнікі з трэста «Раммантажбуд», які раней уваходзіў у склад «Беларуськалія». На кадрах, якія апублікавалі будаўнікі, відаць, як блізу 20 чалавек у робах спачатку стукаюць каскамі па падлозе, а затым адзін з рабочых выходзіць наперад са словамі: «Мы супраць павышэння пенсійнага ўзросту, асабліва тым, хто працуе ў шкодных умовах!»

Адзін з актывістаў Незалежнага саюза гарнякоў паведаміў сайту charter97.org, што жанчыны прафсаюза гарнякоў знялі сваё відэа як раз у падтрымку будаўнікоў «Раммантажбуда».

- Мне вядома, што да дырэктара фірмы «Раммантажбуд» прыходзілі прадстаўнікі КДБ. А да ўдзельнікаў акцыі ўжылі адміністрацыйны рэсурс, сталі кантраляваць да хвілін, што яны робяць. Бо больш не было да чаго прычапіцца, спрабавалі на іх ціснуць тым, што яны не працуюць, а відэа здымаюць. Ці бачыце відэа з'явілася ў інтэрнэце падчас працоўнага дня, - распавёў актывіст.

З яго слоў, удзельніцы жаночага пратэсту таксама не засталіся па-за ўвагай:

- Цяпер усіх удзельніц гэтага відэа сталі выклікаць да старэйшага ўчастковага горада і складаць пратаколы за незаконны пікет ці мітынг, цяпер ім усім пагражаюць штрафы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках