26 красавiка 2024, Пятніца, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мінспорту ўсё ж знайшлі грошы, каб адправіць Гуркова на ЧС

3
У Мінспорту ўсё ж знайшлі грошы, каб адправіць Гуркова на ЧС
Віталь Гуркоў
ФОТА: BUDZMA.BY

Грошы на ягоную паездку на чэмпіянат свету адшукаліся адразу ж, як толькі падняўся шум у інтэрнэце.

Дзесяціразовы чэмпіён свету ў муай-тай Віталь Гуркоў паедзе на чэмпіянат свету. Міністэрства спорту знайшло грошы на гэтую паездку. Пра гэта сам спартовец распавёў “Нашай Ніве”.

"Я на зборах, усё нармальна, ідзе падрыхтоўка, на чэмпіянат еду!" - кажа Віталь Гуркоў.

"Атмасфера тут выдатная, усе займаюцца сваёй справай і не ўспамінаюць ніякіх мінулых канфліктаў, задача стаіць быць маналітнай камандай і перамагаць", - дадае баксёр і кажа, што грошы на ягоную паездку на чэмпіянат свету адшукаліся адразу ж, як толькі падняўся шум у інтэрнэце.

Баксёр прасіў перадаць ягоную падзяку міністэрству за такі аператыўны і паспяховы пошук сродкаў.

Скандал вакол дзесяціразовага чэмпіёна свету ў муай-тай разыграўся пасля таго, як Гуркоў упэўнена перамог на чэмпіянаце Беларусі і прайшоў адбор на сусветнае першынство, але неўзабаве стала вядома, што паездка ў Швэцыю пад пагрозай праз "адсутнасць сродкаў".

Гэта тлумачылася тым, што Гуркоў не быў на стаўцы ў Мінспорту - спартовец сышоў адтуль праз немагчымасць спалучаць знаходжанне ў нацыянальнай камандзе і свае выступы ў Brutto.

Беларусы за некалькі гадзін сабралі Гуркову 3000 еўраў, неабходныя для паездкі. Аднак спартовец тады не ўзяў гэтыя грошы, сказаўшы, што лепш ахвяруе іх у дзіцячы дом.

Чэмпіянат свету ў муай-тай пройдзе ў швэдскім Ёнчопінгу з 19 да 28 траўня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках