4 траўня 2024, Субота, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спужаліся прафсаюзнай салідарнасці

Сябра прафсаюза РЭП Артура Эшбаева аштрафавалі за ўдзел у пікеце ў падтрымку несправядліва звольненага таварыша. 

Актывістаў прафсаюза РЭП працягваюць караць за ўдзел у пікеце ў падтрымку незаконна звольненага Міхаіла Сошкі. Пры гэтым у суддзяў няма довадаў парушэння закона, яны будуюць абвінавачванне толькі на падставе фатаграфій, апублікаваных у інтэрнэце, піша praca-by.info.

Нагадаем, 31 сакавіка актывісты прафсаюзу РЭП з Менска, Берасця, Баранавіч, Горадні, Бабруйска, Смалявічаў правялі каля прахадной фабрыкі, дзе працаваў Міхаіл Сошка, акцыю, падчас якой раздалі работнікам улёткі з просьбай падтрымаць звольненага калегу.

Пікет доўжыўся 25 хвілін. Але гэтага было дастаткова, каб абвінаваціць прафсаюзных актывістаў у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

26 красавіка суд Маскоўскага раёна Берасця вынес папярэджанне ў гэтай справе намесніку старшыні прафсаюза РЭП Зінаідзе Міхнюк. Слуханне справы адбылося без яе ўдзелу. 29 красавіка прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства і пакаралі штрафам сумаю адной базавай велічыні прэс-сакратара прафсаюза РЭП Мікалая Герасіменкі.

Чарговы суд адбыўся 5 траўня. На гэты раз над прафсаюзным актывістам Артурам Эшбаевым. Падтрымаць свайго таварыша ў судзе прыйшлі прадстаўнік прафсаюза РЭП Менскай вобласці Ілля Дабратвор і іншыя сябры прафсаюза.

- Адміністрацыйную справу вяла суддзя Мяснік. Усе абвінавачванні супраць Артура Эшбаева будаваліся на падставе фотаздымкаў, апублікаваных на сайце praca-by.info і паведамленняў у сацыяльных сетках, а таксама на падставе рапарту супрацоўніка міліцыі, якога не было на пікеце, - распавёў Ілля Дабратвор. - Артур Эшбаеў адмовіўся даваць якія-небудзь паказанні. Нягледзячы на гэта суддзя Міснік прызнала нашага таварыша вінаватым у артыкуле 23.34 частцы 1 і вынесла яму пакаранне ў выглядзе штрафу сумаю дзвюх базавых велічынь. Прафсаюз РЭП будзе і далей падтрымліваць сваіх сябраў і абараняць іх законныя правы, - запэўніў прафсаюзны актывіст.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках