2 траўня 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паабяцаў праз два гады не тое трактар, не тое аўтамабіль

64
Лукашэнка паабяцаў праз два гады не тое трактар, не тое аўтамабіль

Дыктатар запэўніў, што «народны аўтамабіль» спадабаецца беларусам.

У найбліжэйшыя год-два Беларусь будзе мець поўны камплект уласнай вытворчасці аўтамабіляў.

Пра гэта 6 траўня падчас наведвання Менскага маторнага завода заявіў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БелТА.

Дыктатар адзначыў, што неўзабаве на асобнай нарадзе будуць разглядацца пытанні аўтамабілебудавання. Цяпер спецыялісты вядуць глыбокую прапрацоўку гэтай тэмы, каб развязаць існыя праблемы і атрымаць у выніку добры канкурэнтаздольны прадукт у выглядзе аўтамабіля, трактара і гэтак далей.

«У найбліжэйшыя год-два мы будзем мець поўны камплект вытворчасці ўласных аўтамабіляў», - заявіў Лукашэнка.

Асобна ён спыніўся на вытворчасці легкавых аўтамабіляў «БелДжы». Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэтая машына спадабаецца беларусам, бо будзе даступная коштам, простая ў сэрвісным абслугоўванні.

Прадаўжаючы тэму станаўлення айчыннай аўтапрамысловасці, Лукашэнка адзначыў, што выпрацоўка праграмы ў аўтамабілебудаванні не будзе зацягвацца. «У гэтай праграме вялікае месца займае наш рухавік. Патрэбныя новыя, - заявіў дыктатар. - На Менскім маторным заводзе нарабілі зашмат эксперыментальных узораў. Трэба хутчэй іх правяраць і запускаць у серыйны выраб».

Паводле інфармацыі, размешчанай на афіцыйным сайце «БелДжы», сёння кошт аўтамабіляў гэтай маркі вар'юецца ад 118,4 млн рублёў (6,1 тысячы даляраў) да 242,5 млн рублёў (12,5 тысячы даляраў).

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках