29 красавiка 2024, панядзелак, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава: «Я ніколі не выконвала палітычных заданняў КДБ»

263
Домрачава: «Я ніколі не выконвала палітычных заданняў КДБ»
ДАР'Я ДОМРАЧАВА

Спартоўка прызналася, што проста мела патрэбу ў грошах.

Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава заявіла, што ейная служба ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ніколі не была звязаная з палітычнымі заданнямі, а з'яўлялася крыніцай фінансавання спартыўнай кар'еры.

«Усе, хто знаёмы са спартовымі структурамі ў еўрапейскіх краінах, ведаюць, што многія элітныя спартоўцы тым ці іншым чынам аформленыя на працу дзяржавай. Гэта можа быць невялікі даход або стыпендыя ад вайсковых або мытных міністэрстваў, паліцыі або Міністэрства ўнутраных спраў. Так было і са мной у Беларусі. Гэтак жа, як у Нарвэгіі існуе стыпендыя ад НАК Нарвэгіі, я атрымлівала сваю стыпендыю ад Міністэрства ўнутраных спраў.

Гэта пачалося 8-10 гадоў таму, калі я была маладой спартоўкаў і мела патрэбу ў сродках, каб займацца толькі спортам. Фінансаванне спынілася пасля Гульняў у Сочы. Я ніколі не выконвала якіх-небудзь палітычных заданняў КДБ, а толькі атрымлівала стыпендыю, каб мець магчымасць засяродзіцца на спартыўнай кар'еры», - напісала Домрачава ў электронным лісце выданню VG.

Нагадаем, што ў гэты момант біятланістка знаходзіцца ў Нарвэгіі. Яна і нарвежац Уле Эйнар Б'ёрндален у пачатку кастрычніка чакаюць нараджэння першынца.

Напісаць каментар 263

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках