29 красавiка 2024, панядзелак, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску выраслі стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асоб

11
У Менску выраслі стаўкі адзінага падатку для ІП і фізічных асоб
ФОТА З САЙТА BDLIVE.CO.ZA

Стаўка адзінага падатку для здачы ў арэнду, арэнду жылых памяшканняў складзе 520 тысяч рублёў у месяц.

У Менску выраслі стаўкі адзінага падатку за месяц з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб. Новыя сумы ставак былі ўстаноўленыя Менскай гарадской радай «дэпутатаў» пастановай ад 26 сакавіка 2016 г. №190, а ўваходзіць у дзеянне дакумент 7 траўня, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі.

Напрыклад, у адпаведнасці з пастановай Мінгарсавета стаўка адзінага падатку з ІП і фізічных асоб пры аказанні паслуг па рамонце аўтамабіляў вырасла з 1 560 000 рублёў да 1 800 000 рублёў у месяц, стаўка адзінага падатку на дзейнасць у галіне фатаграфіі падаражэла на 120 тысяч і зараз складзе 920 тысяч рублёў. Падаражэў таксама адзіны падатак для рэпетытараў (300 тысяч рублёў), медыкаў, што вядуць прыватную практыку, уключаючы стаматолагаў (1 400 000 рублёў), праграмістаў (1 040 000 рублёў) і іншых.

Акрамя таго, як паведамляе Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, у пераліку з'явіліся новыя пункты, якія тычацца здачы ў арэнду жылля акрамя выдавання месцаў для кароткатэрміновага пражывання. Стаўка адзінага падатку для здачы ў арэнду, наём жылых памяшканняў складзе 520 тысяч рублёў у месяц, у тым ліку ў пятай эканоміка-планіровачнай зоне Менска - 470 тысяч рублёў, садовых домікаў - 470 (420) тысяч рублёў, машына-месцаў - 140 (130 ) тысяч рублёў.

У папярэдні раз стаўкі адзінага падатку змяняліся ў лютым 2015 года.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках