29 красавiка 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаванае відэа з галаграмай голага Ivan'a

18

Удзельнік «Еўравізіі» ад Беларусі паказаў свой конкурсны нумар.

Праўда, ні голы азадак, ні вакал спевака не даюць падстаў марыць аб поспеху. Букмэкеры змясцілі беларуса на 31-е месца з 42-х удзельнікаў конкурсу, паведамляе «Белсат».

Нагадаем, што нумар Ivan'a сёлета выклікаў шэраг спрэчак: мэнэджары спевака анансавалі, што на сцэне ён будзе голым і з ваўкамі. Але ўжо пасля першай рэпетыцыі высветлілася, што на сцэне спявак будзе адзеты, голай жа будзе толькі ягоная галаграма.

7 траўня стала вядома, што ў спевака выпаў (увага!) малочны зуб. Паставіць імплантант стаматолагі не могуць, бо на яго месцы пачне расці іншы зуб. У выніку спявак выйдзе на сцэну без пярэдняга зуба.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках