2 траўня 2024, Чацвер, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін пагадзіўся з Парашэнкам наконт узброенай місіі АБСЭ на Данбасе

5
Пуцін пагадзіўся з Парашэнкам наконт узброенай місіі АБСЭ на Данбасе

Украіна даўно намагала на ўзмацненні місіі АБСЕ на Данбасе, аж да яе ўзбраення.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што згодны з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам у тым, што можна ўзмацніць місію АБСЕ на Данбасе, аж да яе ўзбраення, паведамляе ТАСС.

"Трэба як мага хутчэй правесці палітычныя пераўтварэнні, якія будуць пакладзеныя ў аснову канчатковага ўрэгулявання і ў сферы бяспекі, - сказаў Пуцін. - Некаторыя рэчы трэба рабіць паралельна. Згодны з Пятром Аляксеевічам Парашэнкам з нагоды таго, што трэба ўзмацніць місію АБСЕ, аж да таго, каб дазволіць назіральнікам місіі АБСЕ мець пры сабе стралковую зброю", - сказаў ён.

У пачатку гэтага месяца Кіеў заявіў аб згодзе Масквы на паліцэйскую місію паводле выніках перамоваў у "нармандскім фармаце", аднак у МЗС РФ зняпраўдзілі гэта і прапанавалі ўзброіць АБСЕ пісталетамі.

У сваю чаргу верхаводы тэрарыстычнай «ДНР» выступілі рэзка супраць гэтай ініцыятывы і заявілі, што паліцэйская місія АБСЭ азначае зрыў Менску-2.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках